Дождж, мокры снег, у канцы тыдня — зноў туман

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Надвор’е, што ўсталявалася на мінулым тыдні на Нясвіжчыне, працягне панаваць: у бліжэйшыя дні чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, а ў канцы тыдня зноў магчымы моцны туман.

Сёння, 13 лістапада, спецыялісты перадаюць на тэрыторыі раёна воблачнае надвор’е, але без ападкаў. Паўднёвы вецер — 7 — 9 метраў за секунду, пры парывах да 14. Дзённая тэмпература — усяго +2…+4 °С.

У сераду, 14 лістапада, на працягу дня — суцэльная воблачнасць з дажджамі. Паўночна-заходні вецер складзе 5 — 7 м/с. Будзе крыху цяплей: удзень — 6…8 градусаў вышэй за нуль, уначы — да +4 °С.

У чацвер, 15 лістапада, таксама воблачна з дажджамі, паўночна-ўсходні вецер — 5 — 7 м/. У другой палове дня магчымы мокры снег і туман. Паветра прагрэецца ўдзень да +4 °С, ноччу — 0…+2°С.

На пятніцу, 16 лістапада, метэаролагі не перадаюць ападкаў, але ёсць верагоднасць моцнага туману, бачнасць на дарозе складзе ўсяго 100 — 200 м. Будзьце ўважлівымі! Удзень — +1…+3 °С, уначы — каля 0 °С.

Пра надвор’е на выхадныя — чытайце ў наступным нумары газеты.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.