Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Дружны і працавіты калектыў ААТ «Гарадзея» з годнасцю сустракае прафесійнае свята!

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

У ААТ «Гарадзея» за 10 месяцаў 2018 года ў сярэднім на карову атрымана 7155 кг малака, валавы надой склаў 8599,7 тоны, што на  256,6 тоны больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. Сярэдні надой на карову узрос на 144 кг. Вялікі ўклад у агульную справу ўносіць малочнатаварная ферма «Вялікая Лысіца».



— Калектыў у нас дружны, працавіты, —  расказвае загадчык МТФ «Вялікая Лысіца» Ірына Лобусь. — Жывёлы на ферме ўтрымліваюцца ў добрых умовах, кожны з работнікаў адказвае за пэўны ўчастак і асабіста зацікаўлены ў выніках сваёй працы. Каровы заўсёды своечасова падасланы, накормлены і падоены. Адносіны да іх тут асаблівыя, а інакш і быць не можа. Кожная з даярак ведае ўсё пра сваіх падапечных.

На фото: загадчык МТФ «Вялікая Лысіца» з даеннем у малакаправод  ААТ «Гарадзея» Ірына Лобусь з аператарамі машыннага даення Людмі-лай Шчагловай і Аленай Рыкаванавай (злева направа).  За 10 месяцаў 2018 года  паказчыкі па валавым надоі малака выраслі ў групах гэтых аператараў на 30 і 12 тон адпаведна.

Наталля ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!