Міжнацыянальнае супрацоўніцтва. “Беларусь — Польшча: дыялог культур”

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 21
  • 25
  •  
  •  
  •  

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы прайшоў літаратурна-творчы вечар “Беларусь — Польшча: дыялог культур”, у якім прынялі ўдзел прадстаўнікі раённай арганізацыі ГА “Саюз палякаў на Беларусі”, госці і спонсары мерапрыемства.

Падчас гэтай сяброўскай сустрэчы гучалі разважанні аб тым, што лёсы Беларусі і Польшчы вельмі цесна звязаны гістарычна, і двухбаковыя адносіны з’яўляюцца важнымі для абедзвюх дзяржаў па прычыне іх геаграфічнай і культурнай блізкасці. Узгадвалася і тое, што сёлета адзначае сваё 25-годдзе грамадскае аб’яднанне “Несвіжане”, прадстаўнікі якога, выхадцы з Нясвіжа і яго ваколіц, штогод прыязджаюць на гістарычную радзіму, каб сустрэцца з роднымі і сябрамі, пабываць на магілах продкаў і наведаць польскі дом “Рэдута”, які сёлета таксама адзначыў юбілей — 20 гадоў з дня ўтварэння.

Галоўны спецыяліст аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Сень уручае старшыні раённай арганізацыі ГА “Саюз палякаў на Беларусі” Ірыне Латушка памятны падарунак ад аддзела

З гэтымі юбілейнымі датамі павіншавала польскую дыяспару Нясвіжа галоўны спецыяліст ад-дзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Таццяна Сень, якая пажадала раённай арганізацыі ГА “Саюз палякаў на Беларусі” і польскаму дому “Рэдута” плённай цікавай працы, якая, безумоўна, толькі ўзбагаціць абедзве культуры.

Пра тое, што і для нашых суайчыннікаў-палякаў, і для беларусаў наша краіна з’яўляецца адным цёплым і ўтульным домам, у якім кожнаму ёсць сваё месца і дзе кожны працуе на агульную карысць, гаварыла яшчэ адна госця мерапрыемства — намеснік галоўнага рэдактара газеты “Нясвіжскія навіны” Соф’я Любанец.

Са словамі падзякі да арганізатараў
беларуска-польскай сустрэчы звяртаецца намеснік старшыні раённай арганізацыі ГА “Саюз палякаў на Беларусі” Валянціна Цвірка

У адказ старшыня раённай арганізацыі ГА “Саюз палякаў на Беларусі” Ірына Латушка шчыра падзякавала арганізатарам і гасцям  літаратурна-творчага вечара за ўвагу да польскай дыяспары і саму магчымасць сустрэчы ў такой цудоўнай, па-дамашняму цёплай атмасферы. Ірына Казіміраўна таксама з задавальненнем прадставіла прысутным адноўлены ансамбль песні “Згода”, які нядаўна ізноў пачаў працаваць пры польскім доме “Рэдута”. Польскія народныя песні ў яго выкананні былі “на ўра” прынятыя слухачамі.

Сваім спевам упрыгожыў мерапрыемства і народны ансамбль народнай песні “Ланская бяседа”, якому таксама былі вельмі рады ўсе ўдзельнікі творчай сустрэчы.

Паколькі яна мела не толькі музычны, але і літаратурны накірунак, на ёй узгадвалася і пра польскіх паэтак, ураджэнак Нясвіжчыны — Станіславу Вятр-Партыку, якая, дарэчы, з’яўляецца адзіным іншаземным ганаровым грамадзянінам Нясвіжа, і Вікторыю Жукевіч-Дзівоту. Яны праслаўляюць сваім талентам наш горад не толькі ў Польшчы, але і за яе межамі, а іх творы прэзентуюцца і ў Польшчы, і ў Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы. Так, у ліпені 2015 г. тут адбылася прэзентацыя кнігі “Даніна памяці” Вікторыі Жукевіч-Дзівоты. У жніўні 2016 г. яна прымала ўдзел у рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі, прысвечанай жыццю і дзейнасці Эдварда Вайніловіча, і яе выступленне было высока ацэнена арганізатарамі. У тым жа годзе Вікторыя Жукевіч-Дзівота стала таксама старшынёй журы і спонсарам краязнаўчага конкурсу “Нясвіж у асобах і фактах”, арганізаванага сумесна Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкай і ГА “Несвіжане”. І гэта далёка не адзіны сумесны праект, у якім прымае ўдзел не толькі дарослае, але і падрастаючае пакаленне. У лютым 2017 г. у бібліятэцы адбылася яшчэ адна навукова-практычная канферэнцыя — “Лёсам з Нясвіжчынай. 1-я палова ХХ ст.”, дзе таксама асноўным дакладчыкам была Вікторыя Жукевіч-Дзівота.

Цікава сёлета ў цэнтральнай раённай бібліятэцы прайшла і гадзіна паэзіі, падчас якой са сваімі творамі выступалі Вікторыя Жукевіч-Дзівота і наш зямляк, несвіжанін Уладзімір Жылко.

Літаратурную тэму працягнулі выступленні супрацоўнікаў бібліятэкі: Кацярына Дубовік пранікнёна прачытала верш “Нясвіж” Уладзіміра Карызны, які стаў словамі гімна нашага горада, а Зоя Сілкова ўнесла ў мерапрыемства яскравую пазітыўную ноту, артыстычна прадста-віўшы гумарыстычную мініяцюру “Аб жанчынах”.

Гэтыя і іншыя моманты сталі тымі рознакаляровымі шкельцамі, з якіх, нібы ў калейдаскопе, склаўся адзіны яскравы ўзор міжнацыянальнай сустрэчы — цікавай, пазнавальнай і запамінальнай.

Спонсары мерапрыемства (злева направа) — дырэктар прыватнага гандлёвага ўнітарнага прадпрыемства “Прыемнага апетыту” Валянціна Німера і індывідуальны прадпрымальнік Таццяна Пражэнік. З імі — супрацоўнік райбібліятэкі Наталля Рыбакова

Спявае ансамбль “Згода” польскага дома “Рэдута”

Як слушна заўважыў вядучы вечарыны Аляксей Абражэй, мы жывём у час адра-джэння беларускай і польскай гісторыі, мы зазіраем у мінулае, каб лепш зразумець сучаснасць. І каб добра зразумець, хто ты, трэба абавязкова звярнуцца да сваіх каранёў, да сваёй малой радзімы. А яна, гэта радзіма, як мудрая маці, будзе заўсёды аднолькава цярпліва чакаць і беларуса, і паляка, і любога іншага чалавека, які нарадзіўся на гэтай зямлі і панёс з сабой любоў да яе ў вялікі свет.   

Лілія ІВАНЕНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 21
  • 25
  •  
  •  
  •  

Міжнацыянальнае супрацоўніцтва. “Беларусь — Польшча: дыялог культур”: 1 комментарий

  • 30.11.2018 в 16:48
    Permalink

    Serce się raduje, to jest właśnie,tak, jak powiedział kiedyś Pan Alexander Moisienia-
    NASZA MAŁA DYPLOMACJA
    Pozdrawiam zespół ZGODA (brakuje mi zdjęcia zespołu z Łani), pozdrawiam przyjaciół , do zobaczenia Wiktoria Żukiewicz-Dziwota

    Рейтинг комментария:Vote +1+2Vote -1-1

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.