Не зусім зіма, але…

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 18
  •  
  •  
  •  
  •  

На бліжэйшыя дні сіноптыкі перадаюць па Нясвіжчыне воблачнае надвор’е, без праясненняў, без ападкаў, у суботу і нядзелю — тэмпература ля нуля і месцамі — дажджы з мокрым снегам, туман.

Сёння, 22 лістапада, захаваецца пахмурнае надвор’е, удзень — -3…-2 °С, уначы — -5…-4 °С. Паўночна-заходні вецер — 3 — 5 метраў за секунду. На працягу дня абыдзецца без ападкаў.

У пятніцу, 23 лістапада, магчымы невялікі снег, раніцай — дождж з мокрым снегам. Удзень слупок тэрмометра пакажа -2…-1 °С, ноччу — -6…-4 °С. Паўночны вецер — да 4 м/с.

На працягу суботы, 24 лістапада, ёсць верагоднасць ападкаў у выглядзе дажджу і мокрага снегу, паўднёва-заходні вецер — 3 — 5 м/с, увечары — туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Дзённая тэмпература складзе -4…-1 °С, уначы будзе 2…1 градусы ніжэй за нуль.

Нядзеля, 25 лістапада, будзе больш цёлай: удзень 0…+1 °С, ноччу — -3…-2 °С. На працягу дня — мокры снег, раніцай магчымы туман, вецер — неістотны.

Ёсць верагоднасць невялікага снегу і ў панядзелак, 26 лістапада. Захаваецца пахмурнае надвор’е, паўночны вецер складзе — 3 — 5 м/с. Удзень — 3…2 градусы са знакам “-“, ноччу — да -7 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 18
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.