Стане яшчэ халадней, чакаюцца ападкі

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшыя дні жыхароў Нясвіжчыны чакае яшчэ большае паніжэнне тэмпературы, пахмурнае надвор’е з невялікімі ападкамі вернецца.

Сёння, 8 лістапада, метэаролагі абяцаюць сонечнае надвор’е, без дажджоў. Раніцай і вечарам будзе туманна і дрэнная бачнасць на дарозе. Будзьце ўважлівымі! Паўднёвы вецер — 2 — 4 м/с. Удзень — +6…+9 °С, уначы — -1…0 °С.

У пятніцу, 9 лістапада, на працягу дня захаваюцца туманы, воблачнасць, ранкам магчымы дождж з мокрым снегам. Паўднёвы вецер будзе дасягаць 5 м/с. Удзень чакаецца ўсяго 3…6 градусаў цяпла, ноччу — 3 градусы вышэй за нуль.

Перадаюць спецыялісты туман і ў суботу, 10 лістапада, а таксама — воблачнасць з магчымымі невялікімі ападкамі, паўднёва-ўсходні вецер — 3 — 5 м/с. Дзённая тэмпература складзе +4…+5 °С, ноччу — да +4 °С.

У нядзелю, 11 лістапада, дажджоў не чакаецца, але будзе пахмурна, без праясненняў. Паўднёва-ўсходні вецер — 6 — 8 м/с, парывы — да 11. Удзень — +6…+7 °С, уначы — да 4 градусаў са знакам “+”.

Ападкі на працягу дня перадаюць метэаролагі на панядзелак, 12 лістапада. Вецер напрамку не зменіць і складзе 7 — 9 м/с, пры парывах — да 14. Тэмпература +5…+6 °С — удзень, +4 — ноччу.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 7
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.