Тэмпература панізіцца, дажджы не спыняцца: метэаролагі пра надвор’е на бліжэйшы час

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшыя выхадныя, па дадзеных спецыялістаў, жыхароў Нясвіжскага раёна не чакае асаблівых змен у надвор’і: перадаюць туманы, ападкі, воблачнасць, тэмпература паветра панізіцца.

Сёння, 1 лістапада, захаваецца суцэльная воблачнасць з дажджамі на працягу дня. Будзе дзьмуць паўднёва-ўсходні вецер у 5 — 7 метраў за секунду. Удзень нам абяцаюць +11…+13 °С, ноччу метэаролагі перадаюць да 11 градусаў вышэй за нуль.

У пятніцу, 2 лістапада, паветра прагрэецца да тых жа +13 °С удзень, уначы — +10…+11 °С. Усходні вецер будзе ў межах 5 — 7 м/с. Чакаецца воблачнае без праясненняў і з невялікімі ападкамі надвор’е. Вечарам магчымы туман і дрэнная бачнасць на дарозе. Будзьце ўважлівымі!

Раніцай, у суботу, 3 лістапада, таксама чакаецца туман, бачнасць — 500 — 800 м. Паўднёвы вецер да 3 — 5 м/с. Захаваецца пахмурнасць, у другой палове дня — дажджы. Дзённая тэмпература — +10…+12 °С, ноччу — 5…7 градусаў са знакам “+”.

У нядзелю, 4 лістапада, метэаролагі ападкаў не перадаюць, будзе воблачна з праясненнямі. Праўда, удзень усяго +7…+9 °С, уначы — да +5 °С. Вецер зменіцца на паўночна-ўсходні, але складзе не больш за 4 м/с. На працягу дня чакаецца туман, пагаршэнне бачнасці.

У панядзелак, 5 лістапада, — воблачна з праясненнямі. Удзень — +8…+10, уначы — +3…+4 °С. 4 — 6 м/с — паўднёва-ўсходні вецер. Ападкаў не чакаецца.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.