Меню
Курс $  3.27 | €  3.48 | ₽100  3.49 |
Погода 7 °C

Узгадваем гісторыю стварэння БССР: Кастрычніцкай рэвалюцыя, Першая сусветная вайна, польская акупацыя

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 4

Пост опубликован: 24.11.2018

Гісторыя БССР — гэта старонкі, поўныя трагізму, ваенных падзей і шчаслівых мірных дзён, стваральнай працы, выдатных дасягненняў.

Чаго толькі ні давялося перажыць людзям нашага краю! Узяць хаця б падзеі пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі, Першай сусветнай вайны і стварэння 1 студзеня 1919 года ССРБ (БССР)! Польскую акупацыю — 6 жніўня 1919 года  белапалякамі быў заняты  Нясвіж, 8 жніўня вораг увайшоў у Мінск. Падзел Беларусі  на Заходнюю і Усходнюю — 18 сакавіка 1921 г. была заключана Рыжская дамова паміж Польшчай і Расіяй, паводле  якой Нясвіжчына аказалася  пад уладай Польшчы. Непрымірымую, бескампрамісную барацьбу беларускіх партызан і падпольшчыкаў супраць каланізацыі, апалячвання, прыгнёту свайго народа, за яго нацыянальную годнасць. І, нарэшце, аб’яднанне беларускіх  зямель, калі наша Заходняя Беларусь у 1939 годзе ўвайшла ў склад БССР.



С.І. Наздрачоў

15 студзеня 1940 года Нясвіжскі павет стаў Нясвіжскім раёнам Баранавіцкай вобласці. Пачалася нацыяналізацыя прадпрыемстваў і магазінаў. У вёсках ствараліся калгасы. Прымаліся меры па  ліквідацыі непісьменнасці. Адкрываліся школы, хаты-чытальні. Паляпшалася медыцынскае  абслугоўванне насельніцтва.

24 кастрычніка 1940 года ў Баранавіцкай і іншых заходніх абласцях прайшлі выбары ў Вярхоўны  Савет СССР і БССР, выбары ў  мясцовыя Саветы. У Нясвіжы з’явіўся орган  савецкай улады — Савет дэпутатаў працоўных. Створаныя раённы камітэт КПБ і раённы камітэт ЛКСМБ.

Усюды назіраўся працоўны  энтузіязм. Людзі паспяхова выконвалі і перавыконвалі свае нормы. Ажыццяўленне мары беларусаў аб лепшай, светлай  будучыні пачало набываць канкрэтныя абрысы.

 

.БССР была абвешчана 1 студзеня 1919 года ў г. Смаленску.
.Маніфест Часовага ўрада, па якім была абвешчана БССР, публікаваўся на беларускай, польскай, рускай і яўрэйскай мовах.
.Першы ўрад Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусь узначальваў Зміцер Жылуновіч (Цішка Гартны). Ён з’яўляецца і аўтарам Маніфеста.
.Пры ўтварэнні БССР 1 студзеня 1919 г. у яе склад увайшлі Віцебская, Гродзенская, Магілёўская, Мінская губерні, беларускія паветы Віленскай, Ковенскай і Смаленскай губерняў.
.Сталіцай БССР 5 студзеня 1919 г. быў абвешчаны г. Мінск.

 

Вось што, напрыклад,  апавядаў пра тыя далёкія часы старшыня Быхаўшчынскага сельскага Савета працоўных Сцяпан Іванавіч Наздрачоў у заметцы, змешчанай у раённай газеце “Чырвоны сцяг” за 17 верасня 1945 года:

“… Усю цяжкасць нацыянальнага прыгнёту пры панскай Польшчы спытаў я на сваім  горкім жыцці. Жыў я бедна. Меў усяго гектар з чвэрткай зямлі. Каня свайго не было. І каб апрацаваць гэты маленькі кавалачак, я павінен быў хадзіць і кланяцца ў ногі пану, прасіць каня. А за гэта  ў некалькі  разоў павінен быў адпрацаваць яму на яго полі. На сваёй роднай мове нельга было  гутарыць і дома. Забаранялася спяваць беларускія і рускія песні, чытаць літаратуру, слухаць перадачу савецкіх радыёстанцый. Я два разы ся-дзеў у турме толькі за тое, што расказваў сялянам праўду аб жыцці ў Савецкай Беларусі, заклікаў сялян не выходзіць з вёскі на хутары.

Сялянскія дзеці. 1920-я гады
(фота з кнігі “Памяць.
Нясвіжскі раён”)

На працягу ўсіх 20 гадоў я не пакідаў верыць у другое, шчаслівае жыццё.

У 1940 годзе народ аказаў мне  вялікае давер’е, выбраўшы дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР, аб чым я раней і не мог марыць.

Працуючы старшынёй Быхаўшчынскага сельсавета, я прыкладваю ўсе сілы, каб сельскі Савет не быў адстаючым ва ўсіх гаспадарчых кампаніях. Уборка ўраджаю па сельсавету праведзена ў тэрмін і без страт. Зараз сяляне малоцяць, капаюць бульбу. Абавязковыя пастаўкі дзяржаве па хлебу выкананы. Апрача таго, сяляне здалі ў фонд Чырвонай Арміі 40 тон хлеба”. (Арфаграфія арыгінала захавана).

Але мірную, стваральную працу савецкіх людзей перарвала  Вялікая Айчынная вайна. Яна  стала вялікім выпрабаваннем на стойкасць, мужнасць і вернасць Бацькаўшчыне.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!