З любоўю і пяшчотай

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Якім цудоўным быў сёлета Дзень  маці ў Астроўскім сельскім доме культуры! Для мам арганізавалі  “салодкі” стол. Спонсарам гэтага  мерапрыемства выступіла ААТ “Нясвіж-скія Астроўкі”. А яго дырэктар Васіль Халопіца  таксама прысутнічаў у зале. Трэба сказаць, што Васіль Мікалаевіч  вельмі цэніць мясцовых артыстаў. Ён быў разам з усімі на  канцэрце і ў Дзень пажылых людзей. А наша вакальная група  “Спатканне” выступала ў новых сцэнічных касцюмах, набытых сёлета за сродкі сельгаспрадпрыемства.

Бог не абдзяліў талентамі нашых землякоў. Хораша спяваюць Святлана Майсейчык, Алена Ройка, Святлана Цімафейчык, Зінаіда Валочнік, Вера Андрэева, Аляксандр Сукала, Алеся і Аляксандр Баранавы. Актыўныя ўдзельнікі канцэртаў — настаўніцы Астроўскай СШ Іна Акулава, Марына Кунік і Галіна Кішко. Дачка Галіны Кішко, 11-класніца Ірына, таксама прыгожа спявае, і сын, трэцякласнік Пашка, з чатырох гадоў на сцэне. Ідэйным натхняльнікам творчых людзей  з’яўляецца мастацкі  кіраўнік СДК Таццяна Гунько. І не толькі песні можна пачуць са сцэны, а і пабачыць розныя тэатралізаваныя пастаноўкі.

Дарослыя абавязкова ўключаюць у канцэрты выступленне дзяцей. Тыя са сцэны віншавалі  матуль са святам, прыпаднеслі  ім падарункі.

Пяшчотныя, кранальныя песні, іх высокапрафесійнае выкананне нікога не па-кінулі  раўнадушным. На вачах многіх гледачоў былі бачны слёзы. Такія мерапрыемствы напаўняюць душу лёгкай  радасцю, святлом, спакоем, яны аб’ядноўваюць людзей у адзіную сям’ю.

Галіна ХВАЛЬ,

в. Прасці.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.