Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 9 °C

Аб супрацоўніцтве з Грузіяй

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Беларусь удзяляе вялікую ўвагу супрацоўніцтву з Грузіяй і мае намер у далейшым пашыраць яго па ўсіх напрамках. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Грузіі ў Беларусі Валерыем Кварацхелія.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія адбыліся ў Грузіі, важна зверыць гадзіннікі для развіцця беларуска-грузінскага ўзаемадзеяння. Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў: «Перш за ўсё хачу вас павіншаваць з заканчэннем гэтых палітычных баталій. Я лічу, гэта важная палітычная кампанія, якая, як лакмусавая паперка, прасвеціць грузінскае грамадства, да чаго яно схільнае сёння, у якім напрамку гатова рухацца». «Выбары прайшлі ў вас паспяхова. Я віншую вас асабіста як пасла, грузінскі народ з заканчэннем палітычнага перыяду і прашу перадаць самыя добрыя, цёплыя пажаданні нававыбранаму Прэзідэнту, — прадоўжыў Кіраўнік дзяржавы. — Прэзідэнтам упершыню выбрана жанчына ў Грузіі, ды і на постсавецкай прасторы, і гэта, можа, добры вопыт, паглядзім. І Беларусь, наша грамадства будуць уважліва прыглядацца да вашага вопыту».



Што датычыцца беларуска-грузінскага супрацоўніцтва, то Аляксандр Лукашэнка ахарактарызаваў яго станоўча. «Фундаментам, як заўсёды, з’яўляюцца гандлёва-эканамічныя адносіны. У нас і гандаль развіваецца, пачыналі некалі з нуля», — падкрэсліў ён. «Мы вялікую ўвагу ўдзяляем адносінам з дружалюбным і брацкім грузінскім народам і поўныя рашучасці пашыраць гэта супрацоўніцтва ва ўсіх сферах», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Прэзідэнт лічыць, што нядрэнна развіваюцца гуманітарныя кантакты. «Вы ведаеце, як ставяцца да грузін у Беларусі. Беларусы добра ведаюць і пра грузінскую «Тбілісобу», — адзначыў ён. Паміж Беларуссю і Грузіяй ёсць план далейшых дзеянняў па развіцці супрацоўніцтва, і беларускі бок поўны рашучасці яго рэалізаваць. «Чакаю сустрэчы з новым Прэзідэнтам, урадам. Пасля майго візіту там абнавіўся і ўрад, і будзе вельмі важна зверыць гадзіннікі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У сакавіку гэтага года Кіраўнік беларускай дзяржавы наведаў Грузію з афіцыйным візітам, у час якога быў падпісаны дагавор аб асновах супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі. Гэты дакумент прадугледжвае развіццё ўсебаковага ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Усяго дагаворна-прававая база беларуска-грузінскага ўзаема-дзеяння ўключае 60 двухбаковых пагадненняў і міжнародна-прававых дакументаў рознага ўзроўню. Беларусь у 2015 годзе падтрымала Грузію на выбарах у склад Савета ААН па правах чалавека на 2016—2018 гады, у 2017 годзе аддала голас на карысць Грузіі на пасаду генеральнага сакратара Сусветнай турысцкай арганізацыі на перыяд 2018—2021 гадоў. У 2017 годзе беларуска-грузінскі тавараабарот склаў $93,5 млн., павялічыўшыся ў параўнанні з 2016 годам больш як на 26 %. У студзені—верасні бягучага года гэты паказчык склаў $62 млн.

blr.belta.by.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!