Да +2 °С, мокры снег і дождж — надвор’е на выхадныя

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Пасля мінулага марознага тыдня наступіла адліга разам з ападкамі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу.

Сёння, 6 снежня, метэаролагі абяцаюць без ападкаў і тэмпературу ўдзень — -2…0 °С. Магчымы туман, ранкам — галалёдзіца. Будзьце пільнымі на дарозе! Заходні вецер — 3 — 5 метраў за секунду. Уначы — -6…-5 °С.

У пятніцу, 7 снежня, на працягу дня чакаецца снег, а ўвечары — ёсць верагоднасць дажджу. На дарозе будзе слізка. Паўднёвы вецер — 6 — 8 м/с, пры парывах — да 12. Удзень — 3…2 градусы ніжэй за нуль, ноччу — ад 0 да +1 °С.

Дождж з мокрым снегам, па дадзеных спецыялістаў, прадбачацца і ў суботу, 8 снежня. Вецер захаваецца ў межах паказчыкаў мінулага дня. На дарозе зноў магчыма галалёдзіца. Дзённая тэмпература — да +1 °С, уначы — 0…+2 °С.

У нядзелю, 9 снежня,  — ападкі, але без дажджу, паўднёвы вецер — 6 — 8 м/с, парывы — да 11. Удзень і ноччу — каля 1 градуса са знакам “+”.

У панядзелак надвор’е свайго характару не зменіць: магчымы снег і дождж. На дарозе ранкам — галалёд, увечары — верагодны і туман. Паўднёва-заходні вецер — 4 — 6 м/с. Да +2 °С  — тэмпература паветра ўдзень і каля 0 °С — ноччу.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.