Дажджы, снег і каля нуля

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

На гэтым тыдні надвор’е на Нясвіжчыне, як і на большай тэрыторыі краіны, змянілася кардынальна: замест маразоў прыйшла адліга, чакаецца мокры снег і дажджы.

Сёння, 4 снежня, тэмпература прагрэецца ўдзень да 3 градусаў са знакам “+”, уначы таксама з плюсам — 1…3 °С. На працягу дня — суцэльная воблачнасць і ападкі ў выглядзе дажджу. Паўднёвы вецер складзе 4 — 6 метраў за секунду.

У сераду, 5 снежня, будзе менш ападкаў: толькі ў другой палове дня метэаролагі абяцаюць невялікі снег, дождж, заходні вецер — да 7 м/с. Удзень ад 0 да +1 °С, ноччу — -2…-1 °С.

Чацвер, 6 снежня, будзе воблачным з праясненнямі, магчымы невялікі туман. Будзьце пільнымі на дарозе! Вецер паўночна-заходняга напрамку складзе  3 — 5 м/с. Тэмпература на гэты дзень — -2…0 °С, уначы — да 4 градусаў са знакам “-”.

У пятніцу, 7 снежня, спецыялісты абяцаюць нам невялікі снег на працягу дня і паўднёва-ўсходні вецер 6 — 8 м/с, пры парывах — да 12. Удзень — -2, ноччу — -2…-1 °С.

Пра змяненні ў надвор’і ў выхадныя — чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.