Сіноптыкі распавялі, калі да нас павінна вярнуцца зіма

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  • 2
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшыя дні надвор’е на Нясвіжчыне, па дадзеных сіноптыкаў, не будзе зімнім: дажджы, мокры снег, туман і дадатная тэмпература. Але напрыканцы тыдня спецыялісты абяцаюць пахаладанне.

Сёння, 11 снежня, будзе воблачна без праясненняў, на большай тэрыторыі раёна магчымы туман, пагаршэнне бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі! Паўночна-заходні вецер — 3 — 5 метраў за секунду. Тэмпература ўдзень складзе да 2 градусаў цяпла, ноччу — ад 0 да +1 °С.

У сераду, 12 снежня, дзённая тэмпература пратрымаецца ў межах 0°С, а вось ноччу пахаладае да 1 градуса са знакам “-”. У першай палове дня магчымыя ападкі ў выглядзе мокрага снегу, паўночны вецер — 4 — 6 м/с.

На чацвер, 13 снежня, жыхарам раёна абяцаюць снег, месцамі — мяцеліцу. Паўночна-усходні вецер —  6 — 8 м/с, з парывамі да 13. Удзень — -2…-1 °С, уначы — таксама -2…-1 °С.

Абяцаюць сіноптыкі ападкі ў выглядзе снегу і на пятніцу, 14 снежня, у другой палове дня — туман, паўночна-ўсходні вецер — 4 — 6 м/с. Удзень — каля -1 °С, уначы — -3…-2 °С.

Ці прадугледжаны змяненні ў надвор’і на выхадныя — чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 2
  • 2
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.