Спецыялісты распавялі, якое надвор’е нас чакае ў Новы год

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  

Сіноптыкі перадаюць на тэрыторыі раёна на бліжэйшы час няўстойлівае надвор’е: адліга з мокрым снегам,  дажджом і туманам будзе змяняцца невялікім марозам і снегам.

Сёння, 27 снежня, спецыялісты перадаюць невялікі мокры снег на працягу дня, у першай палове — туман і дрэнная бачнасць на дарозе. Калі ласка, будзе ўважлівымі на дарозе! Заходні вецер — 3 — 5 метраў за секунду. Дзённая тэмпература складзе — 0…+1 °С, ноччу — 0…+2 °С.

У пятніцу, 28 снежня, — воблачна без праясненняў і  дождж са снегам цягам дня. Заходні вецер узмоцніцца і складзе 4 — 6 м/с. Удзень — 1…3 градусы са знакам “+”, уначы — каля 0 °С.

Раніцай 29 снежня  магчымы туман. Бачнасць на дарозе — 400 — 600 м. Заходні вецер захавае свае паказчыкі ў межах папярэдняга дня. Тэмпература ўдзень і ноччу — 0…+1 °С.

У нядзелю, 30 снежня, характар надвор’я мала чым памяняецца: чакаюцца ападкі ў выглядзе мокрага снегу і дажджу. Паўднёва-заходні вецер складзе 4 — м/с. Удзень слупок тэрмометра пакажа 0…+1°С, а ноччу — каля 0 °С.

У апошні дзень года, 31 снежня, стане халадней: удзень перадаюць -1 °С, ноччу — да 5 градусаў са знакам “-”. Сіноптыкі абяцаюць таксама невялікі снег, вечарам — туман, паўночна-заходні вецер — 5 — 7 м/с.

У аўторак, першы дзень новага года, нас чакае ўзмацненне ападкаў: снег і месцамі завіруха. Паўднёвы вецер — 7 — 9 м/с, пры парывах — да 13. Удзень — -4…-2 °С, уначы — каля 0 °С.

У сераду, 2 студзеня, будзе халадней: дзённая тэмпература чакаецца ў межах -3…-2 °С, а вось ноччу — да 7 градусаў марозу. Верагодныя і ападкі ў выглядзе снегу.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.