Зімовыя арэлі: ізноў адліга, мокры снег

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  

Характар надвор’я на тэрыторыі Нясвіжскага раёна ў бліжэйшы час зменіцца: спецыялісты абяцаюць, што на змену марозам і снегу прыйдуць мокры снег і адліга. Праўда, марознае надвор’е на наступным тыдні павінна будзе вярнуцца.

Сёння, 20 снежня, нас чакае воблачнае без праясненняў надвор’е, невялікі снег на працягу дня, паўднёва-ўсходні вецер — 6 — 8 метраў за секунду. Тэмпература ўдзень -7…-6 °С, ноччу — да 5 градусаў са знакам мінус.

21 снежня, у пятніцу, метэаролагі прагназуюць ападкі ў выглядзе снегу, месцамі мокрага снегу, магчымы завірухі. Паўднёва-ўсходні вецер будзе больш умераны за папярэдні дзень — 4 — 6 м/с. Удзень — каля 0 °С, уначы — -1 °С.

Субота, 22 снежня, таксама не абыдзецца без ападкаў у выглядзе мокрага снегу, магчымы дождж, на дарозе — галаледзіцца. Будзьце асцярожныя! Паказчыкі ветру будуць трымацца ў межах папярэдняга дня. Дзённая тэмпература складзе -1…0 °С, ноччу — таксама каля 0°С.

У нядзелю, 23 снежня, тэмпература паветра будзе паніжацца: удзень чакаецца -3…-1 °С, ноччу — да 3 градусаў ніжэй за нуль. На працягу дня — невялікі снег, паўночна-заходні вецер — 6 — 8 м/с, пры парывах — да 12.

Дзённая тэмпература ў панядзелак складзе -3…-2 °С, уначы — -6…-5 °С. Надвор’е, па-ранейшаму, чакаецца воблачнае без праясненняў. Заходні вецер — 3 — 5 м/с.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.