У нясвіжскім чэмпіянаце па лыжных гонках прынялі ўдзел 14 каманд

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 12
  • 5
  •  
  •  
  •  

Гэта спартыўнае мерапрыемства прайшло ў Нясвіжы ў суботу з мэтай прапаганды здаровага ладу жыцця, папулярызацыі і далейшага развіцця лыжнага спорту ў раёне, павышэння спартыўнага майстэрства, вызначэння мацнейшых спартсменаў, арганізацыі актыўнага адпачынку насельніцтва. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі 14 арганізацый і прадпрыемстваў раёна.

З адкрыццём чэмпіянату ўдзельнікаў прывітаў намеснік старшыні Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў. Ён пажадаў спартыўнага запалу, справядлівай барацьбы, удачы і прыемных хвілін. Таксама на чэмпіянаце прысутнічалі старшыня раённага Савета дэпутатаў Валерый Лазюк, старшыня раённага аб’яднання прафсаюзаў Міхаіл Жыгуноў, начальнік упраўлення па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама Алена Клішэвіч і яе намеснік Святлана Шатрун, першы сакратар РК ГА “БРСМ” Крысціна Літвінава.

Прывітаў удзельнікаў і дырэктар фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Нясвіжскага раёна Аляксандр Цар. Аляксандр Міхайлавіч пазнаёміў з праграмай мерапрыемства. Яно адкрылася падняццем сцяга, што было даручана Таццяне Каменко, капітану мінулагодняй каманды-пераможцы філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”, і Дзяржаўным гімнам, пасля чаго спартсмены адправіліся на старт. Перад мужчынамі стаяла задача прайсці два кіламетры, жанчын чакаў шлях адлегласцю адзін кіламетр.

 

Падчас спаборніцтваў лыжнікі паказалі ўсё сваё майстэрства і волю да перамогі.

Пасля падвядзення вынікаў вызначыліся пераможцы. Ва ўзроставай групе да 35 гадоў сярод жанчын 3-е месца атрымала Алена Клім (СВК “Агракамбінат Сноў”), 2-е — Іна Сержан, першую прыступку на п’едэстале гонару заняла Марына Балабайкіна (абедзве з ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”).

Ва ўзроставай групе звыш 35 гадоў 3-емесца было прысуджана Таісе Аксёнік (УА “Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа”), на 2-м была Алена Андросік (СВК “Агракамбінат Сноў”), а перамагла ў гэтай групе Алена Харошка (ДП “Нясвіжскі зелянбуд”).

Сярод мужчын ва зроставай групе да 35 гадоў 3-ю прыступку заняў Арцём Міхайлоўскі (СВК “Агракамбінат Сноў”), 2-ю — Эдуард Дашкевіч (філіял “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”), а на першую падняўся Сяргей Раманоўскі (ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”).

Ва ўзроставай групе звыш 35 гадоў 3-е месца атрымаў Алег Бойка (Нясвіжскі аддзел Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь), 2-м стаў Юрый Сайкевіч (філіял “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”), перамог у гэтай групе Леанід Дэмух (СВК “Агракамбінат Сноў”).

Сярод каманд арганізацый і прадпрыемстваў раёна на 3-м месцы ААТ “Нясвіжскія Астроўкі”, 2-е — у філіяла “Нясвіжскае УМГ ААТ “Газпром трансгаз Беларусь”, а пераможцай раённага чэмпіянату па лыжных гонках у 2019 годзе стала каманда СВК “Агракамбінат Сноў”.

Усе пераможцы атрымалі Граматы і медалі фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Нясвіжскага раёна і каштоўныя падарункі ад раённага аб’яднання прафсаюзаў.

Спартыўнае свята прынесла шмат пазітыўнага настрою, незабыўных эмоцый, радасных хвілін і свежага зімовага паветра і ўдзельнікам, і балельшчыкам. А каб не змерзнуць, на працягу мерапрыемства можна было паварушыцца пад прыемную музыку, сагрэцца гарачым чаем, які арганізавала ўпраўленне па адукацыі, спорце і турызме райвыканкама, а ў прыватным міні-кафэ набыць кубачак кавы і што-небудзь для перакусу.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 12
  • 5
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.