Аб дзяржаўнай службе

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Матэрыяльнае становішча дзяржслужачых павінна расці або падаць у адпаведнасці з ростам або зніжэннем узроўню жыцця насельніцтва. Адпаведнае патрабаванне Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка агучыў на нарадзе па праекце закона «Аб дзяржаўнай службе».

«Сёння мы паспрабуем вызначыцца, якім быць новаму закону «Аб дзяржаўнай службе». Гэта адно з ключавых пытанняў кадравай палітыкі, паколькі эфектыўнасць і аўтарытэт усёй сістэмы ўлады шмат у чым залежаць ад узроўню падрыхтоўкі і матываванасці работнікаў дзяржаўных органаў», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. Кіраўніцкая дзейнасць патрабуе ад дзярж-служачых высокага прафесіяналізму, адданасці сваёй краіне, строгай выканальніцкай дысцыпліны і ўважлівага стаўлення да людзей. «У аснову рашэнняў, што прымаюцца імі, павінны быць пакладзены сумленнасць і справядлівасць як асноўныя маральныя прынцыпы. Новы закон павінен стварыць выразную аснову для гэтай работы», — падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт адзначыў, што высокі прававы статус дзяржаўных служачых, які забяспечвае прэстыжнасць гэтай прафесіі, немагчымы без устанаўлення ў законе сацыяльна-прававых гарантый для іх. Але гэтыя гарантыі павінны строга суадносіцца з абавязкамі і адказнасцю кожнага супрацоўніка дзяржоргана, звярнуў увагу ён. «Даручаючы распрацаваць гэты закон, я папярэджваў усіх вас, што гэтыя пернікі, якія ў нас прынята раздаваць у любым законе ў выглядзе нейкіх сацыяльных гарантый, не павінны быць вышэйшыя за тое, што яны ёсць, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Матэрыяльнае становішча дзяржслужачых павінна расці або падаць у адпаведнасці з ростам або зніжэннем жыццёвага ўзроўню нашага насельніцтва. Гэта ключавое». Кіраўнік дзяржавы заявіў, што адной з яго прынцыповых пазіцый па гэтым законапраекце з’яўляецца замацаванне абавязковых правіл паводзін, якія забяспечваюць строгую выканальніцкую дысцыпліну. Законапраект «Аб дзяржаўнай службе», які быў вынесены на нараду ў Прэзідэнта, распрацоў-ваўся міжведамаснай рабочай групай. У яе ўвайшлі вучоныя і эксперты, якія пераважна не з’яўляюцца дзяржслужачымі. Каардынавалі гэту работу Міністэрства працы і сацабароны і Нацыянальны цэнтр заканадаўства і прававых даследаванняў. «Стаяла задача зрабіць дзяржаўную службу накшталт, скажам, воін-скай службы, выпрацаваць дакладныя і вычарпальныя патрабаванні да яе праходжання, павы-сіўшы імідж дзяржаўнага кіравання ў цэлым. Як мне дакладваюць, у новым законе выбудавана цэласная сістэма дзяржслужбы. У тым ліку замацоўваюцца сацыяльна-прававыя гарантыі дзяржслужачых, суразмерныя іх абавязкам, якія максімальна набліжаны да абавязкаў ваеннаслужачых», — адзначыў Прэзідэнт.

belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.