Акцыя “Нашы дзеці”. Час навагодніх прыгод

Поделитесь с друзьями

У гарадскім маладзёжным цэнтры адбылося раённае навагодняе прадстаўленне для дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі. Хлопчыкаў і дзяўчынак, а таксама іх бацькоў з Новым годам павіншаваў намеснік старшыні      Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Балцянкоў, а супрацоўнікі і ўдзельнікі студый Цэнтра падрыхтавалі для іх цудоўны казачны сюжэт. Супер Пупер Мега Зорка Ліса вельмі хацела быць галоўнай гераіняй новага года, і ні ў якім разе не хацела чуць, што сімвалам наступнага года будзе Свінка. Яна ўкрала посах Дзеда Мароза. А каб вярнуць яго назад, астатнім героям дзеі — Авечцы, Сабачку, Пеўню, Свінцы і іншым, а таксама дзецям — прыйшлося вельмі пастарацца. Яны ўсе разам спявалі, танцавалі, праводзілі гульні, вадзілі карагоды вакол прыгожай вялікай ёлкі, чым задобрылі Лісу. У выніку ёй стала сорамна за свой учынак, яна вярнула ўкрадзенае і папрасіла прабачэння ў Дзеда Мароза, паабяцаўшы, што будзе паслухмянай і болей не будзе чыніць дрэннага. Пагуляўшы з Дзедам марозам і Снягуркай, дзеці чыталі вершы пра Новы год, зіму, якія падрыхтавалі быццам для конкурсу на лепшага чытача. За свае старанні ўсе яны атрымалі ад Дзеда Мароза салодкія падарункі, прадастаўленыя Нясвіжскім райвыканкамам.

Вольга КАНДРУКЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.