Дзеля Міншчыны, на карысць Беларусі

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 17
  • 1
  •  
  •  
  •  

 Як мы паведамлялі, 18 студзеня ў Маладзечне адбыўся ўрачысты сход, прысвечаны 100-годдзю з дня ўтварэння БССР. На ім сабраліся кіраўнікі абласной і раённай вертыкалей улады, прадпрыемстваў і арганізацый вобласці, ветэраны вайны і працы, заслужаныя работнікі ўсіх галін народнай гаспадаркі, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, моладзь.

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі з першым сакратаром Нясвіжскай раённай арганізацыі КПБ Марынай Шаўчук і старшынёй каардынацыйнага савета грамадскіх аб’яднанняў Мінскай вобласці Марыяй Худой

Удзельнікам урачыстасці была прадэманстравана тэматычная выстава аб гісторыі рэгіёна. Праведзены прэзентацыі тавараў і паслуг прадпрыемстваў Мінскай вобласці.

Ганаровай граматай Мінскага аблвыканкама ўзнагароджаны Леанід Крупец, які ў 2007-2010 г.г. узначальваў сталічны рэгіён

Падчас урачыстасці старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў узнагародзілі Ганаровымі граматамі і юбілейнымі медалямі “100 гадоў БССР” лепшых людзей вобласці. Сярод тых, хто падымаўся на сцэну для атрымання заслужаных узнагарод, былі і прадстаўнікі Нясвіжскага раёна. Ганаровай граматай Мінскага абласнога выканаўчага камітэта  ўзнагароджаны лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР Якаў Случак, які шмат гадоў працаваў дырэктарам Нясвіжскага завода кармавога біяміцыну, дырэктарам аддзялення Белдзяржстраху па Нясвіжскім  раёне, а цяпер актыўна  ўдзельнічае ў грамадскім жыцці нашага  рэгіёна. Таксама ў гэты дзень ганаровае званне “Чалавек года Міншчы-ны” за 2018 год было прысвоена 28 прадстаўнікам цэнтральнага рэгіёна. У намінацыі “Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэ-джанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, умацаванне абараназдольнасці” перамог начальнік Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падпалкоўнік унутранай службы Віталь Бокун.Старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка, выступаючы з прамовай, зазначыў, што 1 студзеня 1919 года ў Смаленску I з’ездам Камуністычнай партыі (бальшавікоў) Беларусі была прынятая рэзалюцыя аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай. У далейшым пад уплывам ваеннай абстаноўкі маладая рэспубліка не раз мяняла межы, губляла і зноў набывала тэрыторыі, але на палітычнай карце яна заставалася самастойным суб’ектам. Не выпадкова наш Прэзідэнт падкрэсліў, што “гісторыя дзяржаўнасці звязана з савецкім перыядам. З нараджэннем БССР Беларусь упершыню здабыла законны палітычны і юрыдычны статус”.

Губернатар Мінскай вобласці Анатоль Ісачанка ўручае Ганаровую грамату Мінскага абласнога выканаўчага камітэта лаўрэату Дзяржаўнай прэміі БССР несвіжаніну Якаву Случаку

На ўрачыстасць былі запрошаны намеснік
галоўнага ўрача УАЗ “Нясвіжская ЦРБ”
Вікторыя Пражэнік, дырэктар ДУА “Навасёлкаўскі НПК дзіцячы сад-сярэдняя школа Нясвіжскага раёна”
Наталія Маслоўская і дырэктар УА “Нясвіжскі дзяржаўны
каледж імя Якуба Коласа” Алена Жураўлёва

Песню “Жураўлі на Палессе ляцяць” дорыць прысутным лаўрэат міжнародных і рэспубліканскіх конкурсаў Аляксандр Саванец

Выступае Нацыянальны акадэмічны народны хор Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча

Спявае заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь
Алёна Ланская

“Беларуская полька” ў выкананні ўзорнага ансамбля “Аношкаўскія музыкі” вельмі спадабалася гледачам

Фрагмент тэматычнай выставы

У 1941 годзе БССР першай прыняла на сябе ўдар ворага. Вялікая Айчынная вайна, якую вёў савецкі народ супраць нямецка-фашысцкіх агрэсараў, была самай жорсткай, бо вораг прыйшоў, каб нас знішчыць. Менавіта таму дата 3 ліпеня, калі сіламі Чырвонай Арміі і партызан Беларусь скінула з сябе ярмо фашысцкай акупацыі, стала галоўным нацыянальным святам, а беларусы не забудуць ніколі, што свабода дасталася цаной неймаверных ахвяр і каласальнага напружання сіл. Беларусь у гэтай барацьбе страціла кожнага трэцяга жыхара. За ўклад у разгром фашызму Беларуская ССР удастоена гонару быць сярод заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый.

Добрым словам трэба ўспомніць пасляваенныя пакаленні, якія аднавілі рэспубліку з попелу і заклалі аснову нашага развіцця. У 60-я, 70-я, 80-я гады краіна паступова рухала-    ся наперад і дынамічна развіваецца цяпер. Асновай гэтага з’яўляюцца людзі, якія ўмеюць добрасумленна працаваць. Сёння трэба падзякаваць за шчырую працу рабочым, аграрыям, інжынерам, будаўнікам, лекарам і педагогам, артыстам і спартсменам, студэнтам і навукоўцам, кіраўнікам, усім, хто сваёй працай стварае краіне аўтарытэт і славу.

Увесь вечар удзельнікам юбілейных урачыстасцей на сцэне дарылі свой талент лепшыя эстрадныя выканаўцы Міншчыны, у тым ліку і зусім юныя артысты.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 17
  • 1
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.