Лепшыя калядоўшчыкі – у аўтапарку № 8

Поделитесь с друзьями
  • 2
  • 41
  • 4
  •  
  •  
  •  

Што Калядкі свята вясёлае, ведаюць усе. Гэтая народная зімовая дзея па добрай традыцыі ладзіцца ў нашым раёне і штогод набывае новыя фарбы.
Да калядных гуртоў, якія прадстаўляюць установы культуры раёна, далучаюцца арганізацыі і прадпрыемствы. Дарэчы, каляды на Ратушнай плошчы ў гэтым годзе раскрылі новыя таленты.
Напрыклад, калядны гурт аўтапарка № 8, які прыняў актыўны ўдзел у мерапрыемстве, прызначаны лаўрэатам раённага агляду-конкурсу “Калядная зорка”.
вынікі конкурсу падведзены ў самых розных намінацыях.
Ярчэй іншых свяціла “Лепшая калядная зорка” завітанцаў. За “Лепшы сцэнічны касцюм” прыз дастаўся Юрыю Шарапу (Сноўскі СЦК). “Сімпатыю гледачоў” заваяваў калядны гурт раённага цэнтра народнай творчасці. “Творчы дэбют” паспяхова адбыўся ў калядоўшчыкаў Сейлавіцкага сельскага клуба. “За высокае прафесійнае майстэрства і мастацкі густ” адзначаны калядоўшчыкі Гара-дзейскага цукровага камбіната. “За лепшае ўвасабленне вобразу традыцыйнага каляднага персанажу” дыплом быў адрасаваны каляднаму гурту Грыцкевіцкага СДК. Узнагарода і падарунак у намінацыі “За лепшы калядны нумар” адправіліся ў аграгарадок Аношкі. Сноўскі калядны гурт узнагароджаны дыпломам “За захаванне і творчае развіццё народных традыцый”.
Калядоўшчыкі ў яркіх самабытных і казачных касцюмах падымаліся на галоўную сцэну свята, каб атрымаць дыпломы і падарункі. З пажаданнямі міру і дабрабыту да пераможцаў звярнуўся намеснік старшыні райвыканкама А.М. Балцянкоў.
Арганізатарамі агляду-конкурсу на гэты раз выступілі Нясвіжскі раённы выканаўчы камітэт, яго ад-дзел ідэала-гічнай работы, культуры і па справах моладзі, Нясвіжскае раённае аб’яднанне арганізацый прафсаюзаў, раённы камітэт прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу.
Каляды — свята, якое аб’ядноўвае, нагадвае аб захаванні традыцый, падкрэслівае ўрачыстасць гэтых студзеньскіх дзён. Магічны сэнс укладваецца ў кожную песню-шчадроўку калядоўшчыкаў, у кожны касцюм відовішча ў карагодах каля галоўнай ёлкі Нясвіжа. Людзі частаваліся блінамі і верашчакай ля дбайных гаспадынь з Лані, гадалі ў цыганак, жартавалі з “нячысцікамі” і рабілі сэлфі, каб на памяць пра свята засталіся гэтыя радасныя моманты. Несвіжанам і гасцям горада падабалася весяліцца, бо “вакол столькі шчаслівых твараў” — менавіта так адзначалі ў гутарцы мае суразмоўцы.
Дарэчы, у аглядзе-конкурсе жыхары Нясвіжчыны ўдзельнічалі сем’ямі: напрыклад, як сям’я Івана і Галіны Мовчан з Карцэвічаў. Некаторыя ў гэты дзень адзначалі свае юбілеі: самаму паважанаму Дзеду Марозу, ролю якога цудоўна выканаў Сцяпан Антонавіч Масюкевіч (РЦНТ, аг. Заазер’е), споўнілася ні многа, ні мала — 75. Для некаторых маленькіх калядкі былі запамінальнымі таму, што ў гэты дзень яны ўпершыню сталі на канькі…
Наколькі вясёлым атрымалася свята, можна ўбачыць на фотаздымках, а яшчэ — на сайце нашай “раёнкі”.
Дзякуй табе, Каляда, што прыйшла ў Нясвіж, каб людзям усміхалася ўдача, каб усім шчасціла!


Іна ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  • 2
  • 41
  • 4
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.