Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 12 °C

“Раёнцы” — 80. Пра што паведамляў “Чырвоны сцяг” 18 студзеня 1945 года?

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

НАРЫХТОЎКА I ВЫВАЗКА ЛЕСУ —

ВАЖНЕЙШАЯ ДЗЯРЖАЎНАЯ ЗАДАЧА

На вызваленай совецкай зямлі ідзе вялікая творчая работа па аднаўленню разбуранай нямецкімі акупантамі народнай гаспадаркі. Аднаўляюцца шахты, фабрыкі, заводы, адбудоўваюцца гарады і вёскі. Перад працоўнымі совецкага тыла стаіць адказная задача: забяспечыць краіну лесаматэрыялам для аднаўлення разбуранай гаспадаркі, даць паліва чыгункам і гарадам рэспублікі, даць крапежны матэрыял для шахт Данбаса.



Зіма з’яўляецца рашаючым перыядам у выкананні дзяржаўнага плана лесанарыхтовак і вывазак. У гэты перыяд павінна быць мабілізована ўсё на выкананне данай задачы,

Сяляне многіх сельсоветаў зразумелі ўсю важнасць гэтай задачы і па сапраўднаму аднесліся да яе выканання. Так Сейлавіцкі сельсовет (старшыня тав. Кіеня) перавыканаў план вывазкі і нарыхтоўкі лесаматэрыялу ў IV квартале.

Атрымаўшы план лесанарыхтовак і вывазак на І-ы квартал, сельскі совет давёў яго да кожнага рэзчыка і возчыка. Атрымаўшы абавязацельствы, сяляне выехалі ў лес.

Выканаў план лесанарыхтовак і вывазкі і Квачоўскі сельскі совет (старшыня тав. Коржык).

Але ў нас ёсць і такія сельсоветы, як Юшавіцкі (старшыня тав. Лепеціла),  Сноўскі   (старшыня Шутаў), якія план IV квартала не выканалі. Здавалася б, што ў першым квартале гэтага года даныя сельсоветы павінны ўлічыць памылкі IV квартала. Але і на сёнешні дзень ні аднаго рэзчыка ні возчыка з гэтых сельсоветаў у лес не адпраўлена. Абавязацельствы не ўручаны. За паўмесяца І-га квартала гэтымі сельсоветамі ні аднаго кубаметра лесаматэрыялу не вывезена і не выразана.

У цэлым наш раён не выканаў план лесанарыхтовак і вывазкі ў IV квартале. Гэта значыць, што намі сарвана выкананне дзяржаўнага задання, якое мае абароннае значэнне.

Перад партыйнымі, совецкімі арганізацыямі, перад усімі працоўнымі раёна стаіць зараз задача: датэрмінова выканаць план лесанарыхтовак у I квартале. Для гэтага неабходна зараз, не чакаючы канца квартала, прыступіць да яе выканання. Усё працаздольнае насельніцтва, уся цягавая сіла павінна быць накіравана ў лес.

Неабходна правесці масавую растлумачальную работу аб значэнні лесанарыхтовак. Агітатары на вёсцы павінны расказаць сялянам, што лес неабходны на паліва чыгункам, якія падвозяць узбраенне і боепрыпасы на фронт. Лес патрэбен для хутчэйшай перамогі.

 

ПАДРЫХТОУКА  ДА  ЛЕНІНСКІХ ДЗЁН

Несвіжскі РК КП(б)Б намеціў рад мерапрыемстваў па правядзенню Ленінскіх дзён. У парткабінеце арганізована выстаўка літаратуры аб Леніне. У школах будуць праведзены гутаркі з вучнямі аб жыцці і раволюцыйнай дзейнасці Владзіміра Ільіча.

21 студзеня адбудзецца ўрачыста-жалабная сесія Райсовета і Горсовета  дэпутатаў працоўных з удзелам прадстаўнікоў партыйных, комсамольскіх і грамадскіх арганізацый.

22 студзеня ва ўсіх установах  і прадпрыемствах горада адбудуцца ўрачыста-жалабныя сходы, а ў сельскіх советах — урачыста-жалабныя сесіі.

 

БУДУ ТОКАРАМ

,,Каб будаваць, трэба ведаць, трэба авалодаць навукай, а каб ведаць, трэба вучыцца. Вучыцца ўпарта, церпяліва” — так сказаў таварыш Сталін. Вучні рамесленых школ і школ фабрычна-завадскога навучання не забываюць гэтых мудрых слоў правадыра.

Барыс Фенько з вёскі Круты Бераг нашага раёна піша: ,,Мае 14 год. У баранавіцкіх машына-рамонтных майстэрнях жартам мяне называюць майстар-токар. Я старанна вучуся, каб сапраўды стаць высокакваліфікаваным   майстрам-токарам. Яшчэ не будучы ў школе, я любіў цэлымі днямі майстраваць розныя дзіцячыя цацкі. Паступова я навучыўся рамантаваць замкі, паяць вёдры і каструлі. Жыхары нашай вёскі зварочваліся да мяне як да сапраўднага майстра.

Зараз, калі Чырвоная Армія вызваліла нашу вёску ад немцаў, я маю магчымасць стаць сапраўдным токарам. На сваім станку я ўжо выконваю складаныя дэталі для трактараў і аўтамабіляў, дапамагаю рамантаваць сельскагаспадарчы інвентар”.

 

АД  СОВЕЦКАГА

ІНФОРМБЮРО

 

Аператыўная  зводка

 за 13-га студзеня

 

Войскі 1-га Украінскага фронта, перайшоўшы ў наступленне 12 студзеня з раёна на захадзе ад Сандаміра, не гле-дзячы на дрэнныя ўмовы надвор’я, якія выключаюць баявое падтрыманне авіяцыі, прарвалі вельмі ўмацаваную абарону праціўніка на фронце працягласцю 40 кілометраў.

Рашаючае значэнне ў прарыве абароны праціўніка мела магутнае і добра арганізованае артылерыйскае наступленне.

На працягу двух дзён наступальных баёў войскі фронта прасунуліся ўперад да 40 кілометраў, расшырыўшы пры гэтым прарыў да 60 кілометраў па фронту.

У ходзе наступлення нашы войскі штурмам авалодалі моцнымі апорнымі пунктамі абароны праціўніка Шыдлуў, Стопніца, Хмельнік, Буска-Здруй (Буск), Вісліца, а таксама з баямі занялі больш 350 другіх населеных пунктаў, у тым ліку буйныя населеныя пункты Чыжуў, Шэцно, Скшэльчыцэ, Лубаня, Сладкуў, Млыны, Галуў, Пастурка, Багуціцэ, Загосць, Скотнікі, Зтражыска, Бжосткуў.

У горадзе Будапешт нашы войскі, прадаўжаючы баі па знішчэнню акружанай нямецка-венгерскай групіроўкі, занялі 94 кварталы.

На другіх участках фронта — пошукі разведчыкаў і ў радзе пунктаў баі мясцовага значэння.

За 12 студзеня нашы войскі на ўсіх франтах падбілі і знішчылі 36 нямецкіх танкаў. У паветраных баях і агнём зянітнай артылерыі збіта 8 самалётаў праціўніка.

(Стылістыка, арфаграфія і пунктуацыя арыгіналаў захаваны).

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!