Снег — невялікі, а мароз спадзе: надвор’е на выхадныя

Поделитесь с друзьями

Другая палова тыдня, па прагнозах спецыялістаў, стане не такой марознай для Нясвіжчыны, а ў пачатку наступнага — тэмпература падвысіцца яшчэ больш.

Сёння, 24 студзеня, асаблівых ападкаў не прадбачыцца, месцамі — невялікі снег. Паўночна-ўсходні вецер складзе не больш за 4 — 6 метраў за секунду. Дзённая тэмпература -10…-9 °С, уначы слупок тэрмометра апусціцца да 13…12 градусаў марозу.

У пятніцу, 25 студзеня, у другой палове дня чакаюцца ападкі ў выглядзе снегу, надвор’е — воблачнае з праясненнямі, усходні вецер — 6 — 8 м/с, пры парывах можа дасягаць 10. Удзень — -11…-9 °С, ноччу — 9…8 градусаў са знакам “-”.

Невялікі снег на працягу дня прагназуюць метэаролагі і ў суботу, 26 студзеня. Вецер будзе неістотным, а надвор’е ў асноўным пахмурным. Удзень — 7…6 градусаў ніжэй за нуль, уначы — да -8 °С.

У нядзелю паказчыкі тэрмометра ўдзень будуць адпавядаць папярэдняму дню, а ўначы жахарам раёна абяцаюць -8…-7 °С. Захаваецца і пахмурнасць, а ранкам магчымы туман. Будзьце пільнымі на дарозе! Ападкаў  у гэты дзень не прагназуецца.

У панядзелак, 28 студзеня, тэмпература ўдзень не павінна апусціцца ніжэй за 5 градусаў марозу, ноччу таксама — каля -5 °С. На працягу дня — невялікі снег і паўднёва-ўсходні вецер 5 — 7 м/с.

“НН”.


Поделитесь с друзьями

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.