Віталь Бокун стаў «Чалавекам года Міншчыны»

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 44
  • 8
  •  
  •  
  •  

18 студзеня ў Маладзечне адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння БССР. У гэты дзень ганаровае званне «Чалавек года Міншчыны» за 2018 год было прысвоена 28 прадстаўнікам цэнтральнага рэгіёна.

У цырымоніі прынялі ўдзел старшыня Мінскага аблвыканкама Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў. Віншуючы тых, хто стаў «Чалавекам года Міншчыны», Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што кожны з намінантаў унёс уклад у развіццё сталічнага рэгіёна. «Сёння Мінская вобласць славіцца высокімі тэхналогіямі, інавацыямі і інвестыцыямі, развітой сельскай гаспадаркай. Але галоўнае багацце — гэта жыхары рэгіёна, якія кожны дзень сваёй працай, талентам і творчасцю робяць нашу зямлю багацей і больш паспяховай», — сказаў губернатар.

Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка і памочнік Прэзідэнта — інспектар па Мінскай вобласці Ігар Яўсееў уручаюць узнагароду начальніку Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падпалкоўніку ўнутранай службы Віталю Бокуну

Па выніках працы за 2018 год вызначаны і ўзнагароджаны лепшыя спецыялісты ў шасці намінацыях: «Прамысловасць, гандаль і грамадскае харчаванне, бытавое абслугоўванне, фінансавая дзейнасць, прадпрымальніцтва», «Аграпрамысловы комплекс, ахова навакольнага асяроддзя, лясная гаспадарка», «Жыллёва-камунальная і дарожная гаспадарка, будаўніцтва і архітэктура, паліўна-энергетычны комплекс, транспарт і сувязь», «Сацыяльная сфера (сацыяльная абарона насельніцтва, культура, адукацыя, навука, фізічная культура, спорт і турызм, ахова здароўя)», «Дзейнасць органаў мясцовага кіравання і самакіравання, грамадская дзейнасць і духоўнае адраджэнне, маладзёжная і інфармацыйная палітыка».

Прадстаўнічую дэлегацыю Нясвіжчыны на абласных урачыстасцях узначаліў старшыня раённага выканаўчага камітэта Аляксандр Ломскі

У яшчэ адной намінацыі — «Забеспячэнне законнасці і правапарадку, папярэджанне і ліквідацыя надзвычайных сітуацый, умацаванне абараназдольнасці» — перамог начальнік Нясвіжскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях падпалкоўнік унутранай службы Віталь Бокун.

Падрабязны рэпартаж  чытайце ў наступным 

нумары газеты.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 44
  • 8
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.