Беларусь — Кыргызстан: супрацоўніцтва

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка адзначае добрую дынаміку ў адносінах Беларусі і Кыргызстана. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў у панядзелак у час сустрэчы з паслом Кыргызстана ў Беларусі Кубанычбекам Амураліевым.

«Вы ні ў якім разе не павінны сумнявацца (пры ўсякіх там нюансах) — Беларусь заўсёды для вас была і будзе заставацца не проста партнёрам, а сябрам, — запэўніў Прэзідэнт. — Я вельмі разлічваю, што аналагічную палітыку будзе праводзіць і кіраўніцтва Кыргызскай Рэспублікі». Аляксандр Лукашэнка нагадаў, што не так даўно абодва народы жылі ў адной дзяржаве, і ў Беларусі заўсёды з любоўю і разуменнем ставіліся да кыргызскага народа.

Беларусь і Кыргызстан прапрацоўваюць магчымасць абмену візітамі на вышэйшым узроўні. Аб гэтым заявіў журналістам Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызстана ў Беларусі Кубанычбек Амураліеў.

Дыпламат адзначыў, што апошнія гады сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў Беларусі і Кыргызстана праходзілі ў асноўным у шматбаковым фармаце ў час маштабных міжнародных мерапрыемстваў на ўзроўні ЕЭК, СНД, АДКБ, ШАС. «У гэтых інтэграцыйных аб’яднаннях мы вельмі актыўна  працуем», — сказаў пасол. У прыватнасці, адна з такіх сустрэч адбудзецца ў чэрвені бягучага года ў час саміту кіраўнікоў дзяржаў ШАС у Бішкеку. Што ж датычыцца двухбаковых адносін, то пасол анансаваў абмен візітамі кіраўнікоў дзяржаў: «Не за гарамі, хутка адбудзецца афіцыйны абмен візітамі. Над гэтым працуем. Можна ў канцы года чакаць».

Кубанычбек Амураліеў пад-крэсліў, што ў Кыргызстане асабліва цэняць прамысловую прадукцыю з Беларусі. «Мы лічым, што ў Беларусі вельмі моцная прамысловасць, асабліва па выпуску сель-скагаспадарчай і камунальнай тэхнікі, — сказаў ён. — Гэта прадукцыя і складае аснову экспарту».

Па выніках 2018 года Кыргызстан закупіў беларускіх тавараў на суму $120,3 млн. Пры гэтым аб’ём паставак кыргызскай прадукцыі ў Беларусь склаў толькі $10,6 млн. «Нягледзячы на адмоўнае для Кыргызстана знешнегандлёвае сальда, гэта не значыць, што гэта аднабаковы гандаль. Гэта ўзаемавыгадна, таму што тыя ж знакамітыя трактары і іншая сельгастэхніка — яны і ў савецкія часы пастаўляліся, і так яно прадаўжаецца», — растлумачыў пасол. Паводле яго слоў, такая сітуацыя толькі пацвярджае высокую якасць беларускай прадукцыі і яе запатрабаванасць.

belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.