Моцны вецер, паніжэнне тэмпературы і ападкі

Поделитесь с друзьями

У бліжэйшыя некалькі дзён на тэрыторыі раёна захаваецца цёплае надвор’е, чакаюцца ападкі і месцамі моцны вецер.

Сёння, 26 лютага, спецыялісты абяцаюць пахмурнае надвор’е і ападкі ў выглядзе невялікага дажджу і мокрага снегу ў першай полове дня. Паўночна-заходні вецер складзе 6 — 8 м/с, парывы — да 16. Удзень — 3…4 градусы цяпла, ноччу  — +1…+2 °С.

У сераду, 27 лютага, таксама захаваецца суцэльная воблачнасць і паўночна-заходні вецер 4 — 6 м/с. Дзённая тэмпература — 0…+3 °С, уначы — да 2 градусаў са знакам “+”. Ападкаў на гэты дзень метэаролагі не перадаюць.

На чацвер, 28 лютага, сіноптыкі абяцаюць невялікі дождж на працягу дня. Вецер — заходні — 7 — 9 м/с, пры парывах — да 15 м/с. Удзень — +4…+5 °С, ноччу — каля 0 °С.

У пятніцу прагназуецца больш халоднае надвор’е, будзе воблачна, чакаецца невялікі снег. Удзень — -1°С, уначы — 4…3 градусы марозу. Паўночна-заходні вецер — да 10 м/с з парывамі да 16.

Пра надвор’е на выхадныя чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.