Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 3 °C

На Нясвіжчыне ўшаноўваюць лепшых работнікаў ферм

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 1

У раёне працягваецца рэспубліканская акцыя “Наш жывёлавод”. Прафсаюзныя актывісты і спецыялісты райсельгасхарчу наведваюць жывёлагадоўчыя фермы, правяраюць умовы працы, ушаноўваюць працаўнікоў галіны. На мінулым тыдні віншаванні і ўзнагароды прымалі лепшыя аператары машыннага даення і жывёлаводы ААТ “Сейлавічы”.

Старшыня Нясвіжскага раённага камітэта прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу Іван Кендыш сумесна з галоўным заатэхнікам і старшынёй прафкама гаспадаркі Мікалаем Храмцэвічам і Кацярынай Андрэйчук наведалі малочнатаварныя фермы акцыянернага таварыства. На сустрэчы з працоўным калектывам Іван Канстанцінавіч падкрэсліў, што ўклад работнікаў жывёлагадоўчай галіны ў забеспячэнне харчовай бяспекі краіны каласальны, а значыць, яны  вартыя ўвагі і пахвалы. Каштоўнымі падарункамі былі заахвочаны аператары машыннага даення Галіна Юрчанка, Валянціна Антановіч, Раіса Ермак, Ірына Шкода, Алена Ванагель, Жанна Гарбачэўская, Ларыса Саргужыева, Ганна Шыбіцкая, жывёлавод Ганна Цар, даглядчыкі Галіна Саўчык і Аляксандр Шкода, свінавод Ганна Ліхадзіеўская.



Летась у ААТ “Сейлавічы” на адну карову надаілі 7734 кг малака, што на 196 кг больш, чым у 2017-м. Па словах галоўнага заатэхніка Мікалая Храмцэвіча, на бягучы год пастаўлена задача не спыняцца на дасягнутым і пера-ступіць гэтую лічбу. Лепшыя паказчыкі ў мінулым го-дзе ў гаспадарцы былі атрыманы на МТФ № 4  аг. Сейлавічы. Тут надаілі па 8929 кг малака ад каровы.

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Іван Кендыш, старшыня прафкама і галоўны заатэхнік гаспадаркі
Кацярына Андрэйчук і Мікалай Храмцэвіч з працоўным калектывам МТФ № 4 аг. Сейлавічы

— Вынік гэты вельмі ўражвае, яшчэ пару гадоў таму мы маглі толькі марыць пра такое, — кажа Мікалай Мікалаевіч. — Гатункам “экстра” рэалізавалі амаль 90 % малака. Прадукцыю здавалі на Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання, які прад’яўляе павышаныя патрабаванні да якасці малака. Лабараторна яно правяраецца амаль па 80 паказчыках. І дзякуючы добрасумленнай працы нашых работнікаў, кантролю за жывёламі, іх здароўем, лячэннем, мы дамагліся таго, што наша малако з’яўляецца адным з лепшых. На ферме сёння ўтрымліваецца 529 галоў дойнага статка, які абслугоўваюць чатыры асноўныя і адзін падменны аператары машыннага даення.

Мікалай Храмцэвіч таксама адзначыў, што і ў 2019 годзе ў гаспадарцы будзе зроблены тэхналагічны крок у развіцці — увядуць у эксплуатацыю новую ферму ў в. Андрушы.

— Праектам прадугледжана ўзвя-дзенне двух новых вытворчых будынкаў на 500 галоў дойнага статка, — працягвае Мікалай Мікалаевіч. — Будзе зманціравана даільная ўстаноўка фірмы “Вестфалія”. На новую ферму плануем перавесці жывёл першай і другой лактацыі ў запуску са старых будынкаў МТФ № 2 в. Андрушы, а такса-ма з першай і трэцяй малочнатаварных ферм аг. Сейлавічы. Астатнюю частку дакамплектуем цялушкамі. Старыя ж будынкі фермы ў Андрушах не будуць прастойваць, іх мы таксама задзейнічаем. У адным правядзём рэканструкцыю і адвядзём яго пад сухастой і радзільнае ад-дзяленне, з другога зробім цялушачнік, дзе будуць знаходзіцца жывёлы першага перыяду сцельнасці пасля асемянення. Гэта дазволіць зрабіць умовы для жывёлы больш камфортнымі. Кадры на новую ферму таксама падбяром кваліфікаваныя, граматныя.

Сярод узнагароджаных — жывёлавод МТФ № 2
в. Андрушы Ганна Цар

За кожным літрам малака, за кожным грамам прывагі стаіць нялёгкая і штодзённая праца кожнага з работнікаў. А падобнае ўшанаванне ў рамках рэспубліканскай акцыі “Наш жывёлавод” надае працаўнікам галіны новы стымул для дасягнення больш важкіх паказчыкаў прадуктыўнасці, захаванасці пагалоўя і павышэння якасці сельгаспрадукцыі.

— Сёлета для ўшанавання лепшых прадстаўнікоў галіны жывёлагадоўлі з бюджэту райкама прафсаюза было выдзелена каля 12 тысяч рублёў, — расказвае яго старшыня Іван Кендыш. — На гэтыя сродкі мы закупілі 120 электрачайнікаў і 200 асабістых падарункаў. За студзень-люты наведаем 50 ферм і 15 — у сакавіку. Акцыю плануем завяршыць напярэдадні жаночага свята 8 Сакавіка ў СВК “Агракамбінат Сноў” і ААТ “Нясвіжскі райаграсэрвіс”. Таксама ў 2019 годзе па даручэнні кіраўніцтва Нясвіжскага райвыканкама правядзём у раёне конкурс на лепшую жывёлагадоўчую ферму. 15 лютага пастановай прэзідыума райкама прафсаюза па ўзгадненні з упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама прынята Палажэнне аб арганізацыі дадзенага конкурсу. Думаю, гэта таксама будзе спрыяць паляпшэнню ўмоў працы нашых аператараў машыннага даення і павышэнню прадуктыўнасці дойнага статка і адкормачнага пагалоўя.

Дарэчы, у нашым раёне на МТФ з даільнымі заламі працуе 131 аператар машыннага даення, 115 аператараў дояць у малакаправод. Шэсць ферм рабатызавана. Па выніках 2018 года сярэдні надой на адну карову ў раёне склаў 7697 кг малака. Самыя высокія паказчыкі былі дасягнуты на фермах з даільнымі заламі ў СВК “Агракамбінат Сноў”: па 10922 кг малака атрымала ад каровы звяно аператараў МТК “Сычы”, 10412 кг — МТФ “Новы Сноў”, 10039 кг — МТФ “Дольны Сноў”. На МТФ “Аношкі” ААТ “Новае жыццё” ад кожнай каровы надаілі па 9037 кг малака. Надою на карову больш за 8 тысяч кг малака дасягнулі аператары МТФ № 4  аг. Сейлавічы аднайменнай сельгасарганізацыі, МТФ “Мацылёўшчына” ААТ “Грыцкевічы” і МТФ “Жанкавічы” ААТ “Новае жыццё”.

Сярод аператараў машыннага даення, якія дояць у малакаправод, лепшы вынік летась быў у Галіны Валуевіч з ААТ “Нясвіжскія Астроўкі” (9470 кг малака ад каровы) і Наталлі Скакуноўскай з ААТ “Гарадзея” (9378 кг). Таксама звыш 9 тысяч кг ад каровы ў 2018 годзе надаілі яшчэ два аператары з “Гарадзеі” — Людміла Шчаглова і Таццяна Бондар, Ала Несцяровіч з “Нясвіжскіх Астровак”. Больш за 8 тысяч кг на карову надаілі 26 аператараў.

Усяго ў Нясвіжскім раёне ў галіне жывёлагадоўлі занята каля васьмісот чалавек: 246 аператараў машыннага даення, 225 чалавек абслугоўваюць асноўны статак, 206 абслугоўваюць маладняк буйной рагатай жывёлы, а таксама 89 аператараў па вырошчванні свіней і 16 — птушкі.

Аксана ГРОХ.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!