На школьным экспрэсе. Вечара сустрэчы выпускнікоў Гарадзейскай СШ №1

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 30
  • 1
  •  
  •  
  •  

Больш за 200 выпускнікоў сабрала пад сваім дахам падчас нядаўняга вечара сустрэчы Гарадзейская СШ №1.

Усіх іх — ад самых сталых прадстаўнікоў 50-гадовага юбілейнага выпуска да тых, хто закончыў школу толькі 5 гадоў таму — запрасіў у падарожжа ў дзяцінства і юнацтва школьны экспрэс, у форме якога праходзіў вечар. Выпускнікі дзяліліся ўспамінамі аб школе, а па зале “ехалі” лісты ў выглядзе вагонаў поезда, на якіх былыя вучні  пісалі пажаданні школе.

Асобныя словы падзякі гучалі ў гонар настаўнікаў-ветэранаў. Шэсць з іх атрымалі Лісты падзякі ўпраўлення адукацыі, спорта і турызму Мінскага аблвыканкама. Гэта класныя кіраўнікі юбілейных выпускаў Анісья Сяргееўна Усовіч, Лідзія Іосіфаўна Карпей, Яраслаў Аркадзьевіч Дранчук, Збыслаў Іосіфавіч Антульскі, Алена Антонаўна Барэль, Алена Ануфрыеўна Саскавец.  Адна з узнагароджаны — А.С. Усовіч — звярнулася ад імя класных кіраўнікоў з найлепшымі пажаданнямі да выпускнікоў і ўсіх прысутных у зале.

Адказны за правядзенне вечара 11 клас і педагог-арганізатар-школы Л.К Янчык  зраблі ўсё магчымае, каб сустрэча выпускнікоў прайшла цікава і запамінальна.

На фота: юбілейны 25-гадовы выпуск Гарадзейскай СШ №1


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 30
  • 1
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.