Меню
Курс $  3.27 | €  3.53 | ₽100  3.52 |
Погода 11 °C

Не забываецца такое ніколі… Святочнае мерапрыемства для выпускнікоў прайшло ў СШ №3 г. Нясвіжа

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Шмат цікавых сюрпрызаў падрыхтавала ў мінулую суботу для сваіх выпускнікоў СШ №3 г. Нясвіжа.

Прыкладна дзве сотні былых вучняў, што сабраліся сюды на вечар сустрэчы, адразу трапілі ў вір школьнага жыцця: за паўгадзіны да ўрачыстай часткі яны былі запрошаны на школьную лінейку, дзе кожны выпуск атрымаў свае жартоўныя “даручэнні”, а затым маглі пабываць у парку забаў і пацех: пагуляць у класікі, атрымаць пасведчанні вадзіцеля веласіпеда, пабываць на станцыі Піянерскай, паслухаць школьнае радыё і нават даведацца пра сваю будучыню, выцягнуўшы адпаведны фанцік у пчалы-прадказальніцы. Працавала фотазона, была арганізавана і выстава фотаздымкаў юбілейных выпускаў.



Адным словам, былыя вучні адразу адчулі, што іх любяць і помняць, што ім рады.

Не менш цікава было і на ўрачыстай частцы вечара ў школьнай зале — тут прадстаўленні выпускаў і тэатралізаваныя мініяцюры са школьнага жыцця змянялі адно другое, і сумаваць не было калі. Увагі хапіла ўсім — і вучням, і настаўнікам. Асаблівыя словы ўдзячнасці былі адрасаваны настаўнікам – ветэранам педагагічнай працы, а  класны кіраўнік 35-гадовага выпуску Людміле Казіміраўне Валочнік атрымала Ліст падзякі ўпраўлення адукацыі, спорта і турызму Мінскага аблвыканкама.

Момант вечара сустрэчы. Выступае танцавальны калектыў школы “Візаві”

“НН”.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!