Справаздачны сход у ААТ “Лань-Нясвіж”. Падведзены вынікі работы гаспадаркі за 2018 год

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

У мінулую пятніцу адбыўся справаздачны сход у ААТ “Лань-Нясвіж”. Былі падведзены вынікі работы гаспадаркі за 2018 год, вызначаны планы на будучыню. Лепшыя работнікі гаспадаркі атрымалі ўзнагароды, якія ім уручалі намеснік начальніка райсельгасхарчу Ірына Ксяневіч і дырэктар таварыства Сяргей Сямашка.

На фота: дырэктар ААТ “Лань-Нясвіж” Сяргей Сямашка ўручае Ганаровую грамату сельгаспрадпрыемства вадзіцелю Барысу Праўлоцкаму. Барыс Іванавіч — адзін з самых вопытных работнікаў гаспадаркі, у якой ён працуе ўжо больш за 35 гадоў. Мясцовы чалавек, ураджэнец Асмолава, ён прыйшоў сюды адразу пасля школы і застаўся верным родным мясцінам па сённяшні дзень. На некаторы час, дзеля службы ў Савецкай Арміі, ён пакінуў іх, але потым вярнуўся назад, атрымаў ГАЗ-52 і добрасумленна выконваў усе заданні кіраўніцтва. Затым 18 гадоў адпрацаваў на “Калхідзе”, а ў 2004-м атрымаў новы МАЗ, які верна служыць яму і зараз.

Барыс Іванавіч выконвае нямала работ — возіць камбікорм, шроты, кармавыя дабаўкі, будаўнічыя матэрыялы, падчас жніва — збожжа ад камбайнаў, на нарыхтоўцы кармоў — зялёную масу траў і кукурузы. Пры неабходнасці, яго задзейнічаюць і ў вывазе арганікі на палі.

У мінулым годзе Барыс Праўлоцкі стаў пераможцам сярод ва-дзіцеляў у сваёй гаспадарцы, зрабіўшы 364,2 тыс. тона/км, за што і атрымаў узнагароду таварыства.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 8
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.