Сустрэча Прэзідэнтаў Беларусі і Расіі

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Адносіны Беларусі і Расіі непахісныя, хто б што ні пісаў і ні гаварыў. Аб гэтым заявіў Прэзі-дэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы ў Краснай паляне з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным.

«Вы павінны ведаць, што ў кантэксце міжнародных адносін адносіны Беларусі і Расіі непахісныя, хто б што ні пісаў і ні гаварыў, — падкрэсліў беларускі лідар. — Ды і не трэба вас у гэтым пераконваць. Прынамсі, мы з вамі гэта добра ведаем». «Што датычыцца падтрымкі нашай эканомікі, я таксама вам удзячны. Пры гэтым я часта гавару, што эканоміка Беларусі — гэта фінішная вытворчасць расійскай эканомікі. Мы сыравіну, камплектуючыя — 60-70 працэнтаў па асноўнай машынабудаўнічай прадукцыі, нафтаперапрацоўцы — купляем у Расіі. Таму гэта наша агульная эканомі-ка. І падтрымліваючы нас, вы, вядома, падтрымліваеце тыя прыкладна 35 — 40 млн. людзей (разам з сем’ямі), якія працуюць на расійскіх прадпрыемствах, пастаўляюць у Беларусь прадукцыю. Калі нехта там у Расіі і Беларусі не разумее гэтага, я думаю, зразумеюць», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. «Вядома, заўсёды пытанні ёсць і будуць. Але мы заўсёды знаходзілі развязкі па гэтых пытаннях. Думаю, гэта не з’яўляецца вялікай праблемай для нас», — дадаў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў час яго візіту ў Расію будзе магчымасць пагаварыць не толькі па пытаннях эканомікі, але і па гуманітарнай тэматыцы, у тым ліку з удзелам профільных міністраў у час наведвання адукацыйнага цэнтра «Сірыус». «Дзякую вам за запрашэнне перагаварыць з нашымі калегамі (трохбаковая сустрэча прэзідэнтаў Расіі, Ірана і Турцыі па Сірыі. — Заўвага БелТА)», — сказаў Прэзідэнт. Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што сустрэчы будуць вельмі карысныя для беларуска-расійскіх адносін.

Графік знаходжання Аляксанд-ра Лукашэнкі ў Сочы прадугледжвае магчымасць і для невялікага адпачынку. «Дзякуй за тое, што запрасілі. Таму што мы часам замыкаемся ў рамках уласных праблем і збоку не бачым, што адбываецца. Вы правільна сказалі, што можна гадзіну-другую знайсці для таго, каб перадыхнуць. Я гэтым скарыстаўся з раніцы. Дзякуй за трасы, якія былі падрыхтаваны. І суправаджальныя асобы, якія разам са мной прыехалі, вельмі задаволеныя былі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка. «Для мяне гэта родны дом. Я ехаў па новай дарозе ўчора позна вечарам і ўспамінаў тую цяжкую савецкую трасу, па якой мы перамяшчаліся. Страшна было гля-дзець уніз. Сёння гэта зусім іншы курорт, іншая тэрыторыя. І я рады, што ў свой час беларусы пабудавалі тут свой дом. У нас тут дзве гасцініцы, асабнякі, якія запоўнены турыстамі, і працуем не на страту», — адзначыў Прэзідэнт.

Беларуска-расійскія адносіны знаходзяцца на высокім узроўні з пункту гледжання ўсіх магчымых напрамкаў міждзяржаўнага ўзаемадзеяння — палітыкі, эканомікі, сацыяльнай сферы і культуры. Расія з’яўляецца асноўным гандлёвым партнёрам Беларусі. Аб’ём узаемнага тавараабароту ў 2018 годзе склаў $35,6 млрд., павялічыўшыся да ўзроўню 2017-га на 9 %. Экспарт Беларусі ў Расію быў $12,9 млрд. (рост — на 0,4 %), імпарт з Расіі — $22,6 млрд. (на 15,4 %).

belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.