У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы адбыліся цікавыя сустрэчы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэцы імя Паўлюка Пранузы прайшла сустрэча адразу з двума цікавымі творчымі асобамі — членам саюзаў  пісьменнікаў Беларусі і СНД, кіраўніком літаратурнага аб’яднання “Полымя” Аляксандрам Кавалёнкам і членам саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровым членам саюза пісьменнікаў Расіі, членам савета па сувязях з грамадскасцю Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Фёдарам Баравым.

Аляксандр Кавалёнак, генерал у адстаўцы, аўтар дванаццаці аўтарскіх кніг паэзіі і прозы, а таксама 4 калектыўных зборнікаў,  пачаў свой шлях у літаратуру яшчэ ў 70-я гады мінулага стагоддзя.  Лаўрэат літаратурных конкурсаў і літаратурнай прэміі Камуністычнай партыі Беларусі, ён нарадзіўся і жыве ў Мінску. Усё жыццё з’яўляючыся патрыётам нашай краіны, Аляксандр Васільевіч стварыў сотні вершаў пра Беларусь і яе жыхароў. Адзін з самых яскравых з іх так і называецца — “Беларусам”.

На думку творцы, паэзія — вельмі патрэбная рэч для нашай душы. І гэта не забава, а вельмі цяжкая праца. Каб стварыць добрую кнігу, можа спатрэбіцца не адзін год. Акрамя разважанняў пра асаблівасці творчасці, Аляксандр Кавалёнак падзяліўся з прысутнымі разважаннямі  Фёдар Баравы — па адукацыі інжынер-механік, які 47 гадоў прысвяціў аўтамабільнаму транспарту, уладальнік нагруднага знака “Ганаровы транспартнік Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь”, — уразіў слухачоў рэдкім спалучэннем “фізіка” і “лірыка” ў адным чалавеку.

Госці Нясвіжскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Паўлюка Пранузы
Фёдар Баравы і Аляксандр Кавалёнак

Аўтар трох зборнікаў вершаў — “Няма мяне без цябе”(1999 г.), “На краю кахання” (2001 г.), “Зараз пра галоўнае” (2012 г.),  зборніка песень “Вясна” (2011 г.), аўтабія-графічнага эсэ “У Веку на руках”   і іншых твораў, дыпламант розных песенных конкурсаў, у тым ліку міжнароднага конкурсу ваенна-патрыятычнай песні ў Маскве, Фёдар Іванавіч пазнаёміў прысутных са сваім вельмі няпростым жыццёвым шляхам, які вёў яго ад сіроцкага пасляваеннага дзяцін-ства да гадоў сталасці, калі ён стаў гаспадаром сваёй справы, аўтамабілістам па рабоце і паэтам па прызванні.

Прысутныя ў зале атрымалі выдатную магчымасць упэўніцца ў тым, што  сучасная паэзія — дастаткова складаны і разнастайны свет. І гэты свет захапляе нас тым, што ён адкрывае нам у нас саміх нешта такое, чаго мы самі пра сябе, як правіла, не ведаем. Паэзія — краіна, якая амаль нічога не абяцае і амаль нічога не дае, акрамя адчування ўлады над словам напачатку. Толькі затым яно змяняецца на адчуванне ўлады слова над табой.

Падчас літаратурнай сустрэчы

Ва ўсім гэтым змаглі наглядна ўпэўніцца ўдзельнікі сустрэчы, сярод якіх, дарэчы, было нямала таленавітых людзей, у тым ліку — члены літаратурнага аб’яднання “Полымя” Ала Ярмак, Тамара Кавальчук, паэт і мастак Мікалай Герасімаў.

Пасля заканчэння гутаркі з Аляксандрам Кавалёнкам і Фёдарам Баравым сваю творчасць прадэманстравалі таксама спявачка, выканаўца ўласных песень з Клецка Наталля Калес-нікава, паэт Мікалай майсюк з Капыльшчыны і іншыя, што стала для ўсіх цікавым, прыемным сюрпрызам.

Па завяршэнні ж усёй паэтычнай імпрэзы яе ўдзельнікі не спяшаліся разыходзіцца, шчыра дзякуючы гасцям за змястоўную глыбокую размову, за кранальную творчасць, якая гаворыць сама за сябе і заклікае сустрэцца з ёю яшчэ не аднойчы.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота наталлі ЕРМАШЭНКА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.