У першы дзень вясны — да -4 °С ноччу

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшы час сіноптыкі абяцаюць для жыхароў Нясвіжскага раёна няўстойлівае надвор’е, з ападкамі, ветрам, паніжэннем тэмпературы.

Сёння, 28 лютага, на працягу дня нас чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу. Заходні вецер — моцны — 8 — 10 метраў за секунду, а пры парывах — да 16. Удзень слупок тэрмометра пакажа +3…+5 °С, уначы — 0…+2 °С.

У першы дзень вясны спецыялісты перадаюць невялікі снег і суцэльную воблачнасць. Удзень тэмпература апусціцца да 2 градусаў ніжэй за нуль, ноччу — да 4 градусащ са знакам “-”. Па-ранейшаму захаваецца ветранае надвор’е паўночна-заходняга напрамку: 8 — 10 м/с, парывы могуць дасягнуць нават 19.

Субота, 2 сакавіка, чакаецца пахмурная, але з праясненнямі. Ападкаў, верагодней за ўсё, не прадбачыцца. Вецер — паўднёва-заходні — 4 — 6 м/с. Дзённая тэмпература складзе ад -1 да +1 °С, ноччу — -2 °С.

Нядзеля будзе пахмурнай, але метэаролагі перадаюць больш цёплую тэмпературу: удзень яна складзе 2…4 градусы са знакам “+”, ноччу будзе каля нуля. У другой палове дня — дождж. Паўднёва-заходні вецер — 7 — 9 м/с, парывы — да 14.

У панядзелак, 4 сакавіка, на працягу дня магчымы дождж, вецер — да 8 м/с. Удзень — +2…+5 °С, уначы — 0…+1 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 1
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.