Да 9 градусаў цяпла і ветрана

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  

Незвычайна цёплае надвор’е для лютага працягне панаваць на тэрыторыі раёна. Пры чым тэмпература паветра будзе расці і дасягне, па дадзеных спецыялістаў, на выхадных да 9 градусаў цяпла.

Сёння, 14 лютага, будзе воблачнае надвор’е, ападкаў не прагназуецца. Увечары магчымы туман. Будзьце пільнымі на дарозе! Паўночна-заходні вецер складзе 4 — 6 метраў за секунду. Удзень — +2…+3 °С, ноччу — каля 0 °С.

У пятніцу, 15 лютага, на працягу дня чакаюцца ападкі ў выглядзе дажджу. Ранкам захаваецца туман, бачнасць на дарозе 400 — 600 м. Заходні вецер — 4 — 7 м/с. Дзённая тэмпература 2…3 градусы са знакам “+”, уначы — таксама да +3 °С.

У суботу, 16 лютага, надвор’е будзе воблачным з праясненнямі, метэаролагі абяцаюць без ападкаў. Заходні вецер узмоцніцца і складзе 6 — 8 м/с, а пры парывах — да 10. Удзень — 4…9 градусаў вышэй за нуль, ноччу — да +4 °С.

Нядзеля, 17 лютага, таксама верагодней за ўсё, стане цёплай: удзень — +4…+5 °С, уначы — +1…+2 °С. Заходні вецер — 8 — 10 м/с, парывы — да 15.

У панядзелак, 18 лютага, у першай палове дня магчымы мокры снег і невялікі дождж. Паўднёвы вецер чакаецца не больш за 5 м/с. Удзень паветра прагрэецца да 4 градусаў цяпла, уначы апусціцца да 1 градуса са знакам “-”.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.