Зіма вярнулася… але ненадоўга

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшыя некалькі дзён сіноптыкі абяцаюць жыхарам Нясвіжскага раёна воблачнае з праясненнямі надвор’е і паніжэнне тэмпературы, асабліва ўначы. Праўда, на выхадных спецыялісты абяцаюць ізноў пацяпленне.

Сёння, 21 лютага, будзе пахмурна з праясненнямі, паўночна-заходні вецер складзе 6 — 8 метраў за секунду, пры парывах да 14. Ападкаў не прагназуецца. Удзень —каля -1 °С, ноччу — -8…-5 °С.

У пятніцу, 22 лютага, удзень чакаецца ўжо 7…5 градусаў марозу, у другой палове дня магчымы невялікі снег. Вецер — паўночны — 9 — 11 м/с, парывы — да 18. Уначы — 9…8 градусаў ніжэй за нуль.

Яснае, малавоблачнае надвор’е абяцаюць сіноптыкі і ў суботу, 23 лютага. Ападкі малаверагодны. Вецер, у асноўным заходняга напрамку, складзе каля 8 м/с, а пры парывах — 13. Дзённая тэмпература ўсталюецца ў межах -5…-2 °С, уначы — -3°С.

У нядзелю, 24 лютага, характар надвор’я павінен памяняцца: на працягу дня — пахмурна і магчымы ападкі ў выглядзе снегу і дажджу. Заходні вецер — 6 — 8 м/с. Удзень паветра прагрэецца да -1…+2 °С, уначы на тэрыторыі раёна — каля 0°С.

Панядзелак прагназуецца больш цяплейшы: удзень — 3…6 градусаў са знакам “+”, ноччу — да 2 градусаў вышэй за нуль. Чакаецца суцэльная воблачнасць, ёсць верагоднасць невялікага дажджу, вецер — паўночна-заходні — 7 — 9 м/с, парывы — да 15.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  • 2
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.