Аб інфармацыйнай бяспецы

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Канцэпцыя інфармацыйнай бяспекі вынесена на абмеркаванне Савета бяспекі Беларусі. Дакумент распрацоўваўся ў планавым парадку па даручэнні Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі з улікам асаблівасцей і няпростых тэндэнцый сучаснай абстаноўкі.

Прэзідэнт адзначыў, што ў распрацоўцы праекта канцэпцыі прынялі ўдзел у тым ліку прадстаўнікі навуковай сферы, спецыя-лісты ў канкрэтных сферах, дзяржаўныя служачыя. «Неабходна эфектыўная дзейнасць дзяржавы па забеспячэнні інфармацыйнай бяспекі. Яна павінна абапірацца на разумна выбудаваную прававую аснову і адзінае разуменне стратэгічных мэт і агульных задач», — заявіў Прэзідэнт. У ліку абазначаных практычных мер і аспектаў, звязаных з забеспячэннем інфармацыйнай бяспекі, Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным больш уважліва падыходзіць да абароны галоўных канстытуцыйных асноў грамадства, перш за ўсё звязаных з дзяржаўным суверэнітэтам. «Мы бачым, як інфармацыйнымі патокамі размываецца нацыянальны менталітэт, самабытнасць краін і народаў. Істотна змяняюцца сацыяльныя сувязі чалавека, стыль мыслення, спосабы ўзаемадзеяння, успрыманне рэчаіснасці. Усяму гэтаму варта проціпаставіць прынцыпы гуманізму і справядлівасці, прыярытэты моцных сямейных адносін і здаровага ладу жыцця», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

У цэлым Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што цяпер інфармацыйная сфера набывае ключавое значэнне для любой дзяржавы і кожнага чалавека. Павышаюцца ўсебаковыя інтарэсы людзей, узрастае значэнне камунікацыйных тэхналогій. Беларусь дынамічна рухаецца наперад у фарміраванні інфармацыйнага грамадства, аб чым сведчаць сусветныя рэйтынгі, у якіх краіна знаходзіцца на высокіх пазіцыях. «У краіне няўхільна павялічваецца колькасць электронных рэсурсаў і камунікацый. У бліжэйшыя дзесяцігоддзі большасць галін будзе пераарыентавана на новыя лічбавыя эканамічныя мадэлі. Дзяржава, безумоўна, зацікаўлена ў тым, каб людзі атрымлівалі максімальна поўную і дакладную інфармацыю. Мелі магчымасць абараніць свае асабістыя правы ў медыяпрасторы і ў цэлым павышалі камфортнасць жыцця за кошт найноўшых дасягненняў», — заявіў беларускі лідар.

Нараўне з гэтым Беларусь, як і ўсе краіны, не можа ігнараваць прынцыпова новыя рызыкі, звязаныя з інфарматызацыяй. «Прычым нарастанне ў свеце канфліктнасці і адсутнасць у гэтай сферы дакладных правіл паводзін ператвараюць гэтыя рызыкі ў рэальныя пагрозы канстытуцыйным асновам і ўсебаковаму развіццю любой дзяржавы», — заўважыў Кіраўнік дзяржавы. Паводле слоў Прэзідэнта, выклікае неспакой нарошчванне дэструктыўных уздзеянняў на грамадства, маніпуляванне масавай свядомасцю, распаўсюджванне недакладнай інфармацыі. «Менавіта з іх пачынаюцца сацыяльныя катаклізмы сучаснасці. У выніку церпяць мільёны людзей, мяняецца палітычная карта свету. Адыходзяць на другі план агульнапрынятыя нормы маралі і духоўнасці. Жыццядзейнасць любой дзяржавы становіцца ўсё больш слабаабароненай ад камп’-ютарных інцыдэнтаў», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка. Ён канстатаваў, што важнае значэнне для ўстойлівага развіцця краіны мае бяспечнае функцыянаванне сеткавай інфраструктуры.

belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.