Невялікія дажджы і да +12 °С

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Каляндарная вясна, якая не так даўно да нас прыйшла, падобна на тое, уступае ў свае правы і на справе: метэаролагі перадаюць цёплае надвор’е, у асноўным з дадатнай тэмпературай, толькі ноччу слупок тэрмометра можа паказаць тэмпературу крыху ніжэй за нуль.

Сёння, 6 сакавіка, будзе воблачнае з праясненнямі надвор’е, спецыялісты абяцаюць, нарэшце, без ападкаў. Павінен сціхнуць і вецер: у гэты дзень ён будзе паўночна-заходняга напрамку і складзе 3 — 5 метраў за секунду. Дзённая тэмпература — ад -2 °С  да +2 °С, ноччу  каля 1 градуса са знакам “-”.

У чацвер, 7 сакавіка, чакаецца ізноў узмацненне ветру: 6 — 8 м/с, пры парывах да 16. Надвор’е — пахмурнае, у другой палове дня магчымы дождж. Удзень слупок тэрмометра пакажа 6…10 градусаў цяпла, уначы — +8 °С.

У пятніцу, 8 сакавіка, захаваецца воблачнасць з праясненнямі, ападкаў на тэрыторыі раёна не прагназуецца. Затое ўзмоцніцца паўднёва-заходні вецер — 9 — 11 м/с, парывы — да 18. Удзень — +10…+12 °С, ноччу — 5…8 — вышэй за нуль.

Невялікія ападкі ў выглядзе дажджу чакаюцца ў другой палове дня ў суботу. Будзе воблачна з праясненнямі. Вецер — 7 — 9 м/с, парывы — да 14. Удзень — +8…+9 °С, уначы — +4 °С.

У нядзелю, 10 сакавіка, верагодней за ўсё, на працягу дня — дажджы. Паўднёва-заходні вецер — 10 — 12 м/с, з парывамі да 20. Надвор’е — у асноўным — пахмурнае. Удзень — 5…6 градусаў вышэй за нуль, уначы — 2 градусы цяпла.

Пачатак тыдня таксама будзе дажджлівы: у панядзелак — суцэльная воблачнасць і дождж. Вецер — моцны: 7 — 9 м/с, парывы — да 11. Удзень паветра прагрэецца да +3…+4 °С, ноччу — -1…+1 °С.

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 3
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.