Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам урада і вышэйшых дзяржаўных органаў

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў нараду з кіраўніцтвам урада і вышэйшых дзяржаўных органаў, на якой абмяркоўваўся ўдзел Беларусі ў інтэграцыйных структурах і супрацоўніцтва з еўрапейскімі арганізацыямі.

Адкрываючы нараду, Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні Паслання беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу праводзіць розныя адкрытыя і закрытыя нарады, сустрэчы і кансультацыі па актуальных пытаннях. «Яны будуць пакладзены ў аснову некаторых заяў ад імя Прэзідэнта», — растлумачыў ён.

 

Пачаў Прэзідэнт з адносін з Расіяй, нагадаўшы, што яе кіраўніцтва прапанавала перагледзець падыходы да інтэграцыі. «Мы да гэтага гатовы», — адзначыў ён. Аляксандр Лукашэнка дадаў, што на ўзроўні ўрадаў былі створаны рабочыя групы для падрыхтоўкі адпаведных прапаноў. Праўда, аб выніках гэтай работы пакуль невядома. «Яшчэ раз хачу падкрэсліць, што Беларусь захоўвае абсалютную прыхільнасць да ідэі саюзнага будаўніцтва (я хачу, каб гэта перш за ўсё пачулі нашы прыхільнікі і апаненты ў Расійскай Федэрацыі). Пры гэтым асноўны прынцып гэтага праекта — аднолькавыя ўмовы для нашых грамадзян і суб’ектаў гаспадарання. На іншых прынцыпах саюз не магчымы, — звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка. — І гэты прынцып аднолькавых умоў павінен няўхільна выконвацца. Пастулат суверэнітэту таксама застаецца для Беларусі непарушным».

Многія эканамічныя пытанні з парадку дня Саюзнай дзяржавы перанесены на пляцоўку ЕАЭС, з якой сёння таксама не ўсё так адназначна. Прэзідэнт незадаволены, што «працэс еўразійскай інтэграцыі паварочваецца назад, калі ўжо не павярнуўся». Зноў даводзіцца разбірацца з бар’ерамі.

Яшчэ адна важная арганізацыя, але ўжо ваенна-палітычная, на еўразійскай прасторы — АДКБ. Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што з улікам сусветных тэндэнцый яе запатрабаванасць не выклікае сумненняў. «Гэта важнейшы напрамак цяпер, дзе павінны быць сканцэнтраваны нашы намаганні ў выніку тых тэндэнцый, якія развіваюцца ў ваенна-палітычнай сферы на планеце ў цэлым. Асабліва пасля таго, як абе-дзве буйнейшыя ядзерныя дзяржавы выйшлі з дагавора аб ліквідацыі ракет сярэдняй і малой далёкасці», — сказаў Прэзідэнт.

У апошнія гады Беларусь паспяхова наладжвае дыялог са сваім другім буйнейшым партнёрам — Еўрапейскім саюзам. Растуць інвестыцыі, павялічылася дадатнае сальда ў гандлі.

«Трэба наладжваць узаемапаважлівыя адносіны з НАТА, якія ў канчатковым выніку ўмацоўвалі б бяспеку нашай краіны», — упэўнены Кіраўнік дзяржавы.

Беларусь мае ўнікальнае геапалітычнае становішча — на стыку ЕАЭС і ЕС. Яно абавязана прыносіць краіне карысць, пад-крэсліў Прэзідэнт. «У ідэале заходні і ўсходні вектары беларускай знешняй палітыкі павінны ўраўнаважваць адзін аднаго, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Да балансу мы прыйдзем толькі тады, калі рынак Еўрасаюза для нас ператворыцца ў рэальную альтэрнатыву расійскаму не на паперы, а на справе, па канкрэтных выніках». Гэта ў роўнай ступені адносіцца і да ўступлення ў Сусветную гандлёвую арганізацыю.

belta.by.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.