“Родную мову чую з калыскі”

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Да Міжнароднага дня роднай мовы ў дзяржаўнай установе адукацыі “Саскаліпкаўскі дзіцячы сад” прайшоў бацькоўскі сход “Родную мову чую з калыскі”. Педагогі разам з бацькамі разважалі над пытаннямі: “Што такое родная мова?”, “Чаму павінна гучаць беларуская мова?”. Было адзначана, што родная мова з’яўляецца адным з самых вялікіх здабыткаў кожнага народа. Яна з’яўляецца формай існавання і захавання народных традыцый, звычаяў, духоўных скарбаў, спосабам і сродкам развіцця нацыянальнай культуры. Гульня “Перакладчыкі” дапамагла бацькам яшчэ раз упэўніцца ў тым, што наша мова ўнікальная, яна прыгожая і пявучая.

Тэму сямейных традыцый падняў у сваім выступленні клірык Свята-Георгіеўскага храма г. Нясві-жа Павел Фокін, які з’яўляецца нашым частым госцем. Ён параіў чытаць дзецям кнігі на роднай мове, глядзець кранальныя фільмы пра дабрыню, збірацца ўсёй сям’ёй за адным сталом, абмяркоў-ваць годныя павагі ўчынкі.

Добрым прыкладам сваім дзецям павінны служыць бацькі, паказваючы добрае стаўленне і любоў да людзей, прыроды, да сваёй краіны. Усе гэтыя навыкі спатрэбяцца дзіцяці ў яго дарослым жыцці. Сямейнае выхаванне і дае дзяцям  той моцны стрыжань, які ўплывае на фарміраванне асобы, высокіх маральных каштоўнасцей, павагі да роднай мовы.

Працягам бацькоўскага сходу з’явілася тэатралізаванае прадстаўленне “Хата з матчынай душою”, дзе бацькі сумесна з дзецьмі паказалі прыклад сямейных традыцый і падкрэслілі прыгажосць беларускай мовы.

Напрыканцы бацькі  самі зрабілі вынік: мы павінны абараняць нашу мову, не саромецца яе, паважаць, а таксама прывіваць любоў і павагу да яе сваім  дзецям.

Рыта МАЦКЕВІЧ,

выхавацель дашкольнай адукацыі

ДУА “Саскаліпкаўскі дзіцячы сад”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.