Ужо не зіма, але і не зусім вясна

Поделитесь с друзьями

Жыхарам Нясвіжчыны ў бліжэйшыя дні не трэба чакаць асаблівых змен у надвор’і: чаканае пацяпленне пакуль не прыйдзе, вецер будзе моцным, парывістым, верагодны дождж.

Сёння, 14 сакавіка, — пахмурна, амаль без праясненняў, вецер — паўднёвы — 6 — 8 метраў за секунду, у другой палове дня чакаецца невялікі дождж. Удзень — 4…6 градусаў цяпла, уначы — +1…+3 °С.

У пятніцу, 15 сакавіка, чакаецца суцэльная воблачнасць і ўзмацненне ветру да 8 — 10 м/с, парывы — да 15. На працягу дня — ападкі ў выглядзе дажджу. Дзённая тэмпература складзе 5…7 градусаў вышэй за нуль, ноччу — +3…+4 °С.

У суботу, 16 сакавіка, таксама воблачна, з невялікім дажджом. Заходні вецер — каля 8 м/с, парывы — да 11. Удзень паветра прагрэецца да 4…5 градусаў са знакам “+”, уначы — +1…+3 °С.

У нядзелю, 17 сакавіка, ранкам магчымы туман і пагаршэнне бачнасці на дарозе. Будзьце пільнымі! Надвор’е будзе воблачным з невялікім дажджом. Удзень слупок тэрмометра пакажа +5…+7 °С, ноччу — 5…6  цяпла.

Да +9 °С перадаюць спецыялісты ўдзень. Надвор’е па-ранейшаму прадбачыцца пахмурным, без праясненняў, ёсць верагоднасць невялікага дажджу. Вецер — паўднёва-заходні — 7 — 9 м/с, парывы — да 13. Уначы — +3…+4 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.