21 КРАСАВІКА — ВЯЛІКДЗЕНЬ ПА КАЛЕНДАРЫ КАТАЛІЦКАЙ КАНФЕСІІ. Віншаванні да свята

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 15
  •  
  •  
  •  
  •  

Шаноўныя несвіжане і жыхары раёна!

У гэтыя дні мы, каталікі, святкуем светлае свята Хрыстовага Ўваскрашэння, а нашы браты, праваслаўныя, святкуюць Пальмовую нядзелю альбо Вербніцу, як мы гэта свята прызвычаіліся называць у народзе. Аднак часта складаецца ўражанне, што мы сталі язычнікамі і парушаем першыя два Божыя наказы, сталі ідалапаклоннікамі, а сапраўднага Бога, нашага Збаўцу, адштурхнулі на другі план. Склалася ўражанне, што чырвонае яйка альбо вярба — наш збаўца.

Жадаю ўсім хрысціянам сапраўды перажыць Велікодныя святы так, каб сустрэцца з сапраўдным Богам, нашым Збаўцам. Няхай святы нас напоўняць верай у Хрыста, Які памёр на крыжы і ўваскрос. І калі нашы сэрцы напоўняцца такой верай, адразу ў нашым жыцці знікне ўсякае зло, якое паходзіць ад д’ябла, князя ілжы. Дык не будзем жа падманваць сябе! Давайце распачнём жыць у праўдзе!!!

Жадаю ўсім бласлаўлёных, поўных радасці і спакою, апрамененых надзеяй свят Уваскрашэння Пана! Гэтыя пажаданні хачу выказаць не толькі каталікам і іншым хрысціянам, якія святкуюць Хрыстова Ўваскрашэнне ў гэтую нядзелю, але таксама няхай шчырыя віншаванні прымуць хрысціяне, якія будуць гэта Свята адзначаць праз тыдзень.

Хрыстос Уваскрос!!! Аллелюя!

Сапраўды Ўваскрос!!! Аллелюя!

Ксёндз-канонік Пётр ШАРКО,

пробашч Рымска-Каталіцкай парафіі Божага Цела ў Нясвіжы, дэкан Нясвіжскага дэканата.

 

Христианам

католической

 конфессии

Примите самые искренние поздравления с великим праздником Воскресения Христова. Этот праздник вот уже на протяжении двух тысячелетий служит сплочению людей вокруг идеалов милосердия и братской любви.

Пусть и нынешние Пасхальные дни принесут в каждый дом тепло и покой, помогут подняться над суетой и мелкими раздорами, подарят радость встреч с родными, близкими и друзьями.

В этот Светлый Праздник мы желаем всем крепкого здо-    ровья, добра, взаимопонимания, любви, счастья и душевного равновесия!

Пусть оправдаются все ожидания и сбудутся все ваши самые заветные мечты!

Несвижский районный

исполнительный

комитет.

Районный Совет

депутатов.

 

Паважаныя

землякі, вернікі

каталіцкай канфесіі!

Прыміце самыя сардэчныя віншаванні са светлым  вясновым святам — Уваскрашэннем Хрыстовым. Святам радасці і  любові, якое ўвасабляе ў сабе  перамогу цемры і зла над святлом і дабрынёй, святам надзеі і міласэрнасці.

Жадаю  вам моцнага здароўя, міру, узаемаразумення. Жывіце з душэўным  спакоем, у згодзе з іншымі людзьмі. Цаніце і беражыце кожнае імгненне.

З павагай Мікалай РАДАМАН,

член Савета Рэспублікі

Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь,

старшыня

СВК “Агракамбінат Сноў”.

 

Паважаныя

вернікі,

прыхаджане

Каталіцкага

касцёла!

Віншую вас з Днём Уваскрэсення Хрыстова — святам, якое ў нашай беларускай мове мае назву Вялікдзень. Гэты дзень па спрадвечнай традыцыі вернікі прысвячалі наведванню храма, сустрэчам родных і блізкіх лю-дзей, бо гэта адно з найгалоўнейшых свят усіх хрысціян. Я жадаю вам у гэты дзень толькі добрых эмоцый, выдатнага настрою, аптымізму.

Няхай у кожным доме трывала паселіцца сапраўдны дух гэтага свята — дабрыня, узаемная любоў, лад і згода!

Алена АНІСІМ,

дэпутат Палаты

прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу

Рэспублікі Беларусь.   

 

Паважаныя

хрысціяне-

католікі

Нясвіжчыны!

Ад шчырага сэрца віншую вас з вялікім святам Хрыстова Уваскрэсення!

Святы Вялікдзень нясе кожнаму доўгачаканую радасць перамогі Сына Божага, дорыць нам надзею і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, умацоўвае веру і абагачае нашы душы дабрынёй і міласэрнасцю.

Няхай яркае святло гэтага свята асвеціць усё наваколле. Жадаю, каб кожны добры намер увянчаўся поспехам і напоўніў вашы сэрцы шчырасцю і цяплом. Моцнага здароўя вам, міру і дабрабыту.

Хрыстос Уваскрос!

Людміла ВІТКО,

дэпутат абласнога

Савета дэпутатаў,

дырэктар цэнтральнай

раённай бібліятэкі

імя Паўлюка ПРАНУЗЫ.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 15
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.