Без ападкаў, сонечна і да +12°С

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

У Нясвіжскім раёне ў бліжэйшыя дні сіноптыкі прагназуюць сонечнае надвор’е, без дажджу і снегу і асабліва моцнага ветру.

Сёння, 2 красавіка, удзень паветра прагрэецца да 8…10 градусаў вышэй за нуль, ноччу — -1…+2 °С. Ападкаў не прагназуецца. Паўднёвы вецер — невялікі — 4 — 6 метраў за секунду.

У сераду, 3 красавіка, таксама будзе ясна, без ападкаў, але вецер больш моцны — 6 — 8 м/с, парывы да 12. Дзённая тэмпература складзе 9…11 градусаў са знакам “+”, уначы — +1…+3 °С.

У чацвер паўднёва-ўсходні вецер складзе 5 — 7 м/с. Надвор’е — бязхмарнае. Удзень слупок тэрмометра пакажа +9…+12 °С, ноччу — ад 0 да +4 °С.

У пятніцу ўдзень — 10…12 цяпла, уначы — 2…4 градусы вышэй за нуль. Вецер — усходні — да 7 м/с. Захаваецца сонечнае надвор’е, без ападкаў.

Метэаролагі прагназуюць змяненне ў надвор’і на выхадныя. Пра гэта чытайце — у наступным нумары газеты.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.