Дружна папрацавалі на суботніку: ідзе месячнік добраўпарадкавання

Поделитесь с друзьями
  •  
  • 11
  • 1
  •  
  •  
  •  

Старшыня Нясвіжскага раённага выканаўчага камітэта А.З. Ломскі выдаў распараджэнне “Аб правядзенні месячніка па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый”. Гэта зроблена на падставе адпаведнага распараджэння старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта ад 4 сакавiка 2019 г. № 49р. Месячнік па навядзенні парадку на зямлі, добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый Нясвіжскага раёна праходзіць з 1 па 30 красавіка. Зацверджаны план яго мерапрыемстваў.

6 красавіка на Нясвіжчыне прайшоў раённы суботнік, падчас якога работнікі прадпрыемстваў і арганізацый, жыхары прыводзілі ў парадак тэрыторыі.

Сёння мы публікуем фотарэпартаж з суботніка.

Гэта шчыруе аб’яднаны атрад добраахвотнікаў са структурных
падраздзяленняў райвыканкама і іншых дзяржаўных устаноў і арганізацый,
у тым ліку і рэдакцыі. Яны прыбіралі тэрыторыю каля сажалкі Дзявочай
у Нясвіжы: высякалі хмызнякі, зграбалі лісце і смецце, грузілі на прычэп

Работнікі бухгалтарска-эканамічнай службы ААТ “17 Верасня” наводзілі парадак на тэрыторыі вакол
аўтагаража гаспадаркі ў Вялікай Ліпе. Працавалі тут 18 чалавек. А назаўтра вадзіцелі вывезлі
згрэбенае смецце і лісце. У гэты дзень вяскоўцы прыбіралі таксама тэрыторыі каля фермаў і ўнутры
памяшканняў, бялілі дрэвы і бардзюры. 12 чалавек былі занараджаны на збор камення з поля каля Еськавіч, дзе будуць сеяць цукровыя буракі. Рабочыя таксама абкопвалі глебу вакол электрычных слупоў

Прадстаўнікі ДЭУ-65 садзілі бярозы пры аўтадарозе Р-54 Пяршаі-Івянец-Нясвіж
на яе 104-105 кіламетрах

Ва “ўладаннях” Гарадзейскага пасялковага выканкама рабочыя па добраўпарадкаванні і навядзенні парадку на зямлі,
якія працуюць па дагаворы найму, зносілі старыя пабудовы

“НН”.

 


Поделитесь с друзьями
  •  
  • 11
  • 1
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.