“Дзеці ХХІ стагоддзя”: пра знаёмства з Ганнай Чарнушкай і з якім рэквізітам прайшлі беларусы металадэтэктар у Маскве

Поделитесь с друзьями
  • 8
  • 72
  • 6
  •  
  •  
  •  

Дзіцячы тэатральны калектыў “Раптам” (кіраўнік Г.В. Лысенка)  Нясвіжскай дзіцячай школы мастацтваў  вярнуўся з замежнага тура, які доўжыўся з 29 па 31 сакавіка, куды, нагадаем, быў запрошаны арганізатарамі з Масквы ў час фестывалю творчасці, што праходзіў у Мінску.

Нясвіжскія дзеці прынялі ўдзел у Міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе “Увеличительное стекло”, які прайшоў у Маскве, на адной з самых прэстыжных сцэн Астанкіна.

Аляксей Нікіцін, Сафія Кавалеўская, Злата Астаніна, Валерыя Рыдак, Ксенія Кухарчык, Дзіяна Селіванава, Мілана Калевіч, Паліна Валнухіна, Яна Вінель, Ганна Воранава — вось імёны нашых юных зорачак, якія напярэдадні Дня яднання народаў Беларусі і Расіі “заззялі” сваім талентам адразу на дзве краіны і прынеслі ў скарбонку Нясвіжчыны чарговую ўзнагароду — Кубак лаўрэата ІІ ступені і Дыплом V Міжнароднага фестывалю-конкурсу, які адбыўся ў сталіцы Расійскай Федэрацыі ў рамках  Міжнароднага праекта творчага і асабістага  развіцця дзяцей і моладзі “Дзеці  ХХІ стагоддзя”.

Як прайшло падарожжа. Наколькі цікавым было  знаёмства з членамі журы — заслужанай  артысткай Расіі, актрысай тэатра і кіно, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі СССР Аленай Мікалаеўнай Барзовай (той самай Ганнай Чарнушкай з фільма “Людзі на балоце”, знятым на кінастудыі “Беларусьфільм” па аднайменнаму раману класіка беларускай літаратуры Івана Мележа, які уваходзіць у “Палескую хроніку”). А таксама — наколькі  важную падтрымку  аказалі дзецям дарослыя і бацькі, што іх суправаджалі ў паездцы. Як па-добраму здзіўляла гаспадароў выхаванасць маленькіх беларусаў, іх ветлівасць і добразычлівасць.

Ну і, вядома, не абышлося без некаторых нечаканасцей і гумару. Напрыклад, як рэквізіт маленькіх беларусаў (а гэта, хто глядзеў пастаноўку, — звычайныя металічныя тазікі для лазні) выклікаў некаторыя пытанні ў ахоўнікаў у месцы праходжання прапускной сістэмы службы бяспекі.

Ды і як тут было абысціся без гумару?! Дзеці ж везлі для прадстаўлення творчы багаж чалавека, які любіў жыццё, любіў саміх дзяцей, любіў і заўсёды разумеў гумар…

Падрабязнасці паездкі, а таксама пра ўражанні, якія пакінуў маскоўскі конкурс — аб гэтым несвіжане падзеляцца пазней на старонках раённай газеты.

Нагадаем, што  Нясвіжскія школьнікі падарылі на фестывалі гледачу сваю музычна-літаратурную кампазіцыю “Голасам свайго пакалення”, падрыхтаваную па творах Паўлюка Пранузы.

На здымках: у час паездкі ў Маскву.

Іна ВАСІЛЕВІЧ.


Поделитесь с друзьями
  • 8
  • 72
  • 6
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.