Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 5 °C

“Мая сям’я — мая краіна”. Прайшоў адборачны тур конкурсу на лепшую сям’ю “Сям’я года Міншчыны”

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 26.04.2019

У пятніцу, 19 красавіка, у Нясвіжскім раённым цэнтры культуры прайшоў адборачны тур конкурсу на лепшую сям’ю “Сям’я года Міншчыны”.

Разам з прадстаўнікамі Нясвіжчыны ў ім удзельнічалі сямейныя каманды з Дзяржынскага, Клецкага, Капыльскага, Любан-скага, Пухавіцкага, Слуцкага, Салігорскага, Стаўбцоўскага, Старадарожскага, Уздзенскага, Чэрвеньскага раёнаў. У праграме мерапрыемства былі майстар-класы сямейных каманд, якія праходзілі ў фае РЦК, і іх выступленне на сцэне. Яно ўключала конкурс “Мой радавод” і прэзентацыю сацыяльна значнага праекта “Мая сям’я — мая краіна”.



Крытэрыямі ацэнкі сем’яў сталі глыбіня і паўната раскрыцця тэмы, арыгінальнасць прадстаўленай ідэі, дызайн, творчасць, аптымізм і з’яднанасць, актыўны ўдзел дзяцей, эстэтычнасць.

На ўрачыстым адкрыцці конкурсу яго ўдзельнікаў і групы іх падтрымкі прывітаў старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі, а прадстаўнічае журы ўзначаліў старшыня камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Мінскага абл-выканкама Алег Семянчук.

Пераможца занальнага тура конкурсу — сям,я Івашка з Нясвіжа

Ацэньваць удзельнікаў было вельмі нялёгка, таму што тыя  зрабілі ўсё магчымае, каб цікава прадставіць сваю сям’ю, свой род і расказаць пра карысць, якую яны прыносяць іншым людзям — ад дапамогі інвалідам і сіротам да прапаганды здаровага ладу жыцця.

У выніку пераможцам занальнага тура конкурсу “Сям’я года Міншчыны” стала сям’я Івашка з Нясвіжа. У Дзмітрыя Сяргеевіча, як кажуць у наро-дзе, “залатыя” рукі, якія ўмеюць практычны ўсё, а Анастасія Аляксандраўна, майстар па прычосках, зараз знаходзіцца ў водпуску па доглядзе дзіцяці. Нягле-дзячы на тое, што галава сям’і змог  паўдзельнічаць у прадстаўленні сваёй сям’і толькі віртуальна, перадаўшы відэа-прывітанне сваім родным і ўсім удзельнікам мерапрыемства з Расійскай Федэрацыі, дзе ён зараз знаходзіц-ца на працы, яго жонка Анас- тасія Аляксандраўна і дачушкі Мілана, Ульяна, Дзіана, Паліна і Арынушка так па-мастацку прадставілі сваю сям’ю і свой радавод, што іх выступленне глыбока закранула самыя тонкія струны душы кожнага прысутнага ў зале і стала сапраўдным гімнам роднаму кутку і ўвогуле нашай радзі-ме — Беларусі, “зямлі пад белымі крыламі”. Сям’я Івашка выхоўвае ў сваіх дачок і прапагандуе на ўласным прыкладзе павагу да гісторыі свайго роду, да народных традыцый.

Другое месца было прысуджана артыстычна-спартыўнай сям’і Наталлі і Андрэя Піхцяровых са Слуцка. Наталля Фёдараўна вя-дзе ў Слуцкай дзіцячай школе мастацтваў клас фартэпіяна, а Андрэй Васільевіч працуе ў Слуцкай ЦРБ інструктарам па спорце. Ён адзіны чалавек у Слуцку, які абсталяваў мікрааўтобус для перавозкі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, некалькі гадоў запар  удзельнічае ў конкурсе “Слуцкі асі-лак”. Дочкі Марыя і Ганна і сын Макар у сям’і Піхцяровых растуць у атмасферы любові, мастацтва, адданасці любімай справе і міласэрнага стаўлення да людзей.

Сям’я Наталлі і Андрэя
Піхцяровых са Слуцка

Сям’я Людмілы і Сяргея Круковіч з Салігорска

Трэцяе месца заняла сям’я Круковіч з Салігорска. Людміла Мікалаеўна працуе кіраўніком фізічнага выхавання ва ўстанове дашкольнай адукацыі, Сяргей Леанідавіч — электрагазазваршчыкам у адной з арганізацый горада. Яны выхоўваюць траіх дзяцей — Лізавету, Аляксея і Арсенія. Муж і жонка Круковіч лічаць, што “дзеці — гэта вялікая адказнасць, але гэта самае галоўнае, што ў нас ёсць”. Яны дзеляцца са сваімі дзецьмі жыццёвай мудрасцю: “Раўняйцеся на бацькоў і любіце адно аднаго”. І ў прэзентацыі свайго радаводу яны зрабілі акцэнт на дзяцей, з чым тыя выдатна справіліся, прадстаўляючы “Летапіс” і “Герб” сваёй сям’і. А ўзнятыя ўверх у фінале выступлення лісты паперы ў форме дубовых галінак, з якіх склалася прозвішча “КРУКОВІЧ”, сімвалічна прыўзнялі над сцэнай усю іх дружную сям’ю.

Усе ўдзельнікі конкурсу атрымалі каштоўныя падарункі ад яго арганізатараў, а пераможцы з прызёрамі — і грашовыя прэміі.

Зрабіць сямейнае мерапрыемства сапраўдным святам дапамаглі канцэртныя нумары салістаў РЦК і невялікі, але вельмі эмацыянальны лялечны спектакль, падрыхтаваны студыяй сучаснай казкі цэнтра дзіцячай творчасці Нясвіжскага раёна, які вельмі спадабаўся самым маленькім удзельнікам конкурсу.

Мерапрыемства прайшло на высокім узроўні ў многім дзякуючы спонсарам — СВК “Агракам-бінат Сноў”, ЗАТ “Агракамбінат Нясвіжскі”, ДСГУ “Нясвіжская сортавыпрабавальная станцыя”, філіялу “Нясвіжскі хлебазавод” ААТ “Барысаўхлебпрам”, ААТ “Гарадзейскі цукровы камбінат”, ТАА “Нясвіжскі завод дзіцячага харчавання”, ПУП “РагозаГатэль”.

Соф’я ЛЮБАНЕЦ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!