Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

На гарадскіх вуліцах і вясковых тэрыторыях ідзе месячнік добраўпарадкавання

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 1 0

Месячнік па навядзенні парадку на зямлі набывае ў раёне размах. Напрыклад, работнікі УП “Нясвіжская ЖКГ” пафарбавалі кантэйнеры для збору цвёрдых бытавых адходаў  на кантэйнерных пляцоўках і лаўкі ў скверы ля гарадскога фантана. Затым узяліся за пабелку дрэў на вуліцах Ленінскай і Шымко. Пафарбавалі лаўкі  ў іншых месцах адпачынку і турнікеты на вуліцах.

Дрэвы беляць работнікі КУП “Нясвіжскі зелянбуд”



Папрыгажэлі дрэвы і на тых  участках, якія замацаваны  за КУП па аказанні паслуг “Нясвіжскі зелянбуд”. У панядзелак, апоўдні, назірала за пабелкай у скверы каля ратушы, а пасля абеду рабочыя працавалі ўжо каля раддома на вуліцы Слуцкай. На днях пачнуць абкопванне прыствольных кругоў, каб пасеяць там аксаміткі.

Наводзяць парадак і вяскоўцы. Так, работнікі канторы ААТ “Сейлавічы” працавалі каля МТФ № 3 і МТФ № 4, што ў аграгарадку Сейлавічы. Адрамантавалі агароджу, выкананую з металічнай сеткі, зграблі і  вывезлі лісце, рэшткі саломы і галінкі дрэў, што прыгнала  ветрам. Унутры памяшканняў уборкай займаліся жывёлаводы. Механізатары і работнікі майстэрняў пастараліся на сваёй вытворчай тэрыторыі. Пабялілі дрэвы, бардзюры, прыбралі смецце.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

Фота Наталлі ЕРМАШЭНКА.

1 Comment

1 Comment

  1. Адам:

    «nо абсолютно бесполезно и даже вредно, так как побелка нарушает дыхание коры.

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!