Ноччу — замаразкі, удзень — да 10 цяпла і ясна

Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Бліжэйшым часам на тэрыторыі Нясвіжскага раёна метэаролагі не абяцаюць надта цёплага надвор’я, але і ападкаў, верагодней за ўсё, не прадбачыцца.

Сёння, 11 красавіка, ранкам спецыялісты перадаюць невялікі дождж. На працягу дня будзе пахмурна, больш ясна стане вечарам. Вецер — паўночна-ўсходняга напрамку складзе 4 — 6 метраў за секунду. Удзень паветра прагрэецца да +5…+7 °С, уначы — 0…+2 °С.

Beautiful sunlight through clouds

У пятніцу, 12 красавіка, — бязхмарна і без ападкаў. Удзень чакаецца больш цёплае надвор’е: 6…9 градусаў са знакам “+”, ноччу — ад -1 да +2 °С. Узмоцніцца паўночна-ўсходні вецер  і складзе 6 — 8 м/с, парывы — да 11.

У суботу, 13 красавіка, таксама — ясна,  без дажджу і снегу. Вецер перадаюць на гэты дзень — 5 — 7 м/с. Удзень слупок тэрмометра пакажа 7…10 цяпла, уначы — 0…+2 °С.

У нядзелю будзе малавоблачна з праясненнямі. Чакаецца ўзмацненне паўночна-ўсходняга ветру, ён складзе 7 — 9 м/с, пры парывах да 14. Дзённая тэмпература складзе +7…+8 °С, ноччу — 1…2 градусы вышэй за нуль.

Амаль бязвоблачнае надвор’е перадаюць метэаролагі і ў панядзелак, 15 красавіка. Вецер — моцны — да 9 м/с, парывы — 13-14. Удзень — 7…9 градусаў са знакам “+”, уначы — 0…+2 °С.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 1
  • 2
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.