Меню
Курс $  3.26 | €  3.55 | ₽100  3.53 |
Погода 6 °C

Председатель Совета Республики Национального собрания Михаил Мясникович провел прием граждан и принял участие в субботнике в агрогородке Снов

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

У суботу, 20 красавіка, Старшыня Савета          Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел                       у рэспубліканскім суботніку  на сваёй малой           радзіме — у аграгарадку Сноў.



Спачатку ён правёў прыём грамадзян у памяшканні сельскага Савета дэпутатаў. З асабістымі пытаннямі да Міхаіла Уладзіміравіча звярнуліся шэсць жыхароў аграгарадка і навакольных вёсак. Пытанні, што турбавалі людзей, у асноўным звязаны з працаўладкаваннем у пенсійным узросце, асфальтаваннем дарог, пракладкай водаправода, добраўпарадкаваннем не толькі цэнтральных вуліц, але і малых завулкаў. “Калі зварот ёсць — трэба рэагаваць, па магчымасці аператыўна, на месцах. Бо калі людзі выказваюць свае прапановы, адзначаюць некаторыя праблемы — гэта паказчык развітай грама-  дзянскай супольнасці”, — рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч. Ён дадаў, што ў Нясвіжскім раёне паспяхова вырашаюцца пытанні сацыяльна-эканамічнага развіцця. І гэта не толькі заслуга кіраўнікоў, але і, безумоўна, саміх жыхароў. Да мясцовай адміністрацыі і насельніцтва спікер звярнуўся са словамі падзякі і выказаў удзячнасць за стараннасць і працавітасць, якія дазваляюць квітнець яго малой радзіме.

Старшыня Нясвіжскага райвыканкама Аляксандр Ломскі, які прымаў удзел у прыёме грамадзян разам з членам Савета Рэспублікі, старшынёй СВК “Агракамбінат Сноў” Мікалаем Радаманам, зазначыў, што ўсе агучаныя пытанні будуць узяты пад пільную ўвагу ўлады і ў хуткім часе станоўча вырашаны.

Далей Міхаіл Мясніковіч прыняў удзел у пасадцы Алеі Памяці ў гонар 75-годдзя вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Дубы, пасаджаныя Старшынёй Савета Рэспублікі, мясцовай адміністрацыяй, ветэранамі працы і лепшымі навучэнцамі Сноўскай сярэдняй школы, сімвалізуюць жыццё і сувязь пакаленняў, а таксама ўдзячнасць воінам-вызваліцелям. “На сноўскай зямлі ў час вайны загінулі 94 нашы землякі, што нямала. У гонар іх і заклалі гэтую алею як памяць на доўгія гады”, — адзначыў Міхаіл Мясніковіч. Ён звярнуў увагу, што суботнік — гэта не проста працэс навядзення парадку на тэрыторыях. Чысціня і дабрабыт на зямлі павінны быць заўсёды. Гэта мерапрыемства — пытанне самадысцыпліны, а таксама працоўнае свята.

Пасля высадкі дрэў Міхаіл Мясніковіч, адміністрацыя і мясцовыя жыхары адправіліся на тэрыторыю былога ваеннага шпіталя, размешчанага на тэрыторыі палацава-паркавага ансамбля Рдултоўскіх, дзе намечаны рамонтна-будаўнічыя работы. “У мінулым годзе мы тут ужо часткова добраўпарадкавалі тэрыторыю, цяпер хацелася б зрабіць усё неабходнае, каб прадухіліць разбурэнне гэтага гістарычнага аб’екта. За гэты час быў зроблены рамонт даху і вадасцёкаў. Але хацелася б, каб усе рашэнні па добраўпарадкаванні тэрыторыі былі матэрыялізаваныя ў бліжэйшы час”, — звярнуў увагу спікер.

Пасля заканчэння суботніка ён правёў рабочую нараду па пытаннях аднаўлення і далейшага выкарыстання палацава-паркавага комплексу.

Дзмітрый ЯШЧАНКА.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!