Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае ІТ-сектару далейшую падтрымку

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі гэтай сферы ў Парку высокіх тэхналогій.

“Мы ўзялі з вамі гэты курс, і мы ўлева-ўправа наўмысна “хістацца” не будзем. Мы будзем ісці прама. Калі трэба недзе вострыя вуглы абысці, якія нам сёння не патрэбны, мы іх абыдзем, але я вас падтрымліваў і буду пад-трымліваць. Таму што, па вялікім рахунку, вы мае дзеці (размова аб тым, што ў свой час Прэзідэнт Беларусі прымаў рашэнне аб стварэнні Парка высокіх тэхналогій. — Заўвага БЕЛТА). Я сваімі рукамі, як умеў, вас ствараў, а потым вы выраслі, пачалі прапаноў-ваць, як ісці. Мы будзем рухацца ў гэтым напрамку настолькі эфектыўна, наколькі вы гэтага захочаце”, — заявіў беларускі лідар.

“Захацелі вы крыптавалюту, крыптабіржу, майнінг і іншае, фермы стварыць… Разам бу-дзем ісці гэтым шляхам”, — дадаў кіраўнік дзяржавы.

Адначасова Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў аснове ўсяго павінна быць сумленнасць і прыстойнасць: “Калі нешта патрэбна (толькі не мышкаваць), прыйдзіце, скажыце, і мы вырашым любое пытанне”.

Прэзідэнт яшчэ раз падкрэсліў, што дзяржава забяспечыць падтрымку гэтаму напрамку. “Мы гэта будзем рабіць, гэта мая функцыя. У крыўду я ніколі вас не дам. Буду толькі падтрымліваць і дапамагаць, наколькі гэта магчыма”, — сказаў беларускі лідар.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.