Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сустрэўся ў Мінску з Прэзідэнтам Малдовы Ігарам Дадонам

Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

“Вельмі шмат пытанняў, якія мы павінны абмеркаваць, якія вакол нас. Зразумела, і нашы адносіны, Малдовы і Беларусі. Я вельмі спадзяюся, што праблем у гэтых адносінах няма і быць не павінна. Таму што мы патрэбны адзін аднаму, мы аб гэтым дамовіліся. І сённяшняя сустрэча (няхай яна будзе кароткай, але вельмі важна, што мы сустрэліся) будзе дадатковым імпульсам нашым адносінам. Я так бачу гэту сустрэчу”, — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што яго сустрэча з Прэзідэнтам Малдовы — таксама добрая падстава абмеркаваць міжнародны парадак дня. “Нашы погляды ўвогуле супадаюць, але, тым не менш, столькі падзей. Асабліва ў нашых суседзяў, якія знахо-дзяцца паміж намі, — вялікая, цудоўная дзяржава Украіна. Думаю, у вас свой пункт гледжання па сітуацыі, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт закрануў і беларуска-расійскія адносіны: “У нас складваюцца такія своеасаблівыя, з пункту гледжання журналістаў і многіх іншых, адносіны з Расіяй. Я хачу вас праінфармаваць аб сітуацыі, ды і ў вас, напэўна, шмат чаго. Я так разумею, вы заўтра ў Расіі будзеце, з кіраўніцтвам будзеце бачыцца. Прывітанне, дарэчы, перадавайце нашым добрым сябрам”.

Фото president.gov.by

У сваю чаргу Ігар Дадон ад-значыў, што паміж Беларуссю і Малдовай склаліся дружалюбныя адносіны, у тым ліку і на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў. Паводле яго слоў, у Малдове любяць Беларусь і паважаюць яе Прэзідэнта. “Тое, што вы робіце ў Беларусі ў многіх сектарах, не толькі ў эканоміцы, для нас можа быць прыкладам. Вядома, нявырашаных пытанняў у нашых двухбаковых адносінах няма. Трэба дапрацаваць усё, што датычыцца гандлю, — ад-значыў ён. — Беларусь лідзіруе па некаторых таварных пазіцыях нашага экспарту, таму вельмі рады, што сёння мы аб гэтым пагаворым”.

Прэзідэнт Малдовы таксама выказаў зацікаўленасць абмеркаваць міжнародны парадак дня, у тым ліку выбары ва Украіне. “Украінская дыяспара ў Малдове — самая вялікая”, — звярнуў ён увагу.

Ігар Дадон выказаў удзячнасць беларускаму боку за падтрымку Малдовы на пляцоўцы Еўразійскага эканамічнага саюза — у мінулым годзе краіна атрымала статус наглядальніка пры ЕАЭС.

БелТА.


Поделитесь с друзьями
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.