Меню
Курс $  3.27 | €  3.5 | ₽100  3.48 |
Погода 4 °C

Усё звязана, пераплецена… Учора мы адзначалі Дзень яднання  народаў Беларусі і Расіі

Нясвіжскія навіны 5 лет назад 0 0

Пост опубликован: 03.04.2019

Учора, 2 красавіка, мы адзначалі Дзень яднання  народаў Беларусі і Расіі. Падпісанне ў гэты дзень у 1996 годзе  Дагавора “Аб утварэнні Садружнасці Расіі і Беларусі” стала адной  з цаглінак падмурка вялікай міжнароднай справы — умацавання міру на зямлі, дружбы паміж народамі,  супрацоўніцтва ў самых розных сферах.

Так было наканавана лёсам, што беларускі і рускі народы  доўгі час знаходзіліся разам, у адной дзяржаве. У іх агульныя старонкі гісторыі. Давайце зазірнём у далёкае мінулае. У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе ў склад Расійскай імперыі ўвайшла  ўсходняя тэрыторыя Беларусі. У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай у 1793 годзе ў склад  Расійскай імперыі ўвайшла цэнтральная тэрыторыя Беларусі. А ў выніку трэцяга  падзелу ў 1795 годзе — яе заходнія  землі. Вынікі гэтага далучэння  нельга вызначыць як цалкам адмоўныя ці цалкам станоўчыя. Яны былі вельмі супярэчлівымі. Захавалася прыгоннае права і распаўсюджваліся больш жорсткія формы  прыгону. Былі ўве-дзены новыя падаткі. Ішло абеззямельванне сялянства з пашырэннем панскага ворыва.



Укаранялася палітыка русіфікацыі. Але быў дадзены імпульс у развіцці эканомікі з уцягваннем у агульнарасійскі рынак, адбылася палітычная стабілізацыя і спынілася феадальная анархія.

З мэтай стварэння на Беларусі надзейнай апоры для расійскай улады царыца Кацярына ІІ ужо ў 70-я гады  пачала раздачу зямель з прыгоннымі сялянамі сваім генералам і буйным чыноўнікам. Да 80-х гадоў ва ўсходніх беларускіх губернях з’явілася каля 200 рускіх памешчыкаў. У Беларусі пачалося будаўніцтва  паштовых дарог і станцый. Паляпшаліся водныя шляхі зносін. Быў пабудаваны Бярэзінскі канал,  які адкрыў водны шлях з Дняпра ў Заходнюю Дзвіну. Вяліся работы  па ўдасканаленні Агінскага  канала, што злучаў  басейны Дняпра і Нёмана…

Разам з тым, варта нагадаць, які вялікі ўплыў на духоўную і матэрыяльную культуру Расіі  зрабілі беларусы, нават ужо ў ХVІІ стагоддзі. Разьбяры Клім Міхайлаў, Герасім  Акулаў і Арсеній Старац аздаблялі  палацы рускіх цароў і цэрквы ў Маскве і Каломне. Мастак, скульптар, архітэктар і будаўнік Масквы Сцяпан Палубес — выхадзец з Мсціслава. Ура-джэнец Пінска Епіфаній Славінецкі стаў аўтарам першых рускіх кантат. Беларус Андрэй Чохаў адліў славутую маскоўскую “Цар-гармату”. Выхадзец з Копысі Ігнат Максімаў і мсціславец Сцяпан Іванаў былі славутымі маскоўскімі  кафлярамі. Ураджэнец Беларусі  Сімяон Полацкі, выхавальнік  царскіх дзяцей, стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра,  адкрытага пры царскім двары, і значную частку акцёраў у ім складалі беларусы. Ура-джэнец Мсціслаўшчыны Ілля Капіевіч падрыхтаваў і выдаў першы  дапаможнік па матэматыцы на рускай мове. Гэта адбылося ў Амстэрдаме. А пазней ужо ў Маскве наш зямляк  выдаў першыя рускамоўныя  падручнікі па граматыцы і рыторыцы. На аснове літар Капіевіча Пётр І зацвердзіў шрыфт. Так адбылася  рэформа рускай азбукі і былі ўве-дзены  грамадзянскія, не царкоўныя, літары…

Цікавыя факты, праўда?

Падобная інтэграцыя, асіміляцыя адбываліся пастаянна, і ў больш позні час. Асабліва ў савецкія часы, калі мы разам жылі ў велізарнай краіне пад назвай  СССР. Беларусы ехалі на вялікія будоўлі РСФСР і на асваенне  новых залежаў карысных выкапняў, пакараць марскія прасторы і тайгу. Заставаліся там жыць, удалечыні ад родных хат. Там выраслі новыя пакаленні беларусаў. А многіх расіян дарогі прывялі ў Беларусь. Гэта было ўсё проста і зразумела, бо ў нас аднолькавы менталі-тэт, традыцыі. Славянскія каштоўнасці.

Яскравы прыклад: выхадцы з Беларусі лётчыкі-касманаўты Пётр Клімук і Уладзімір  Кавалёнак увайшлі ў атрад савецкіх касманаўтаў. У гады суверэннасці нашых дзяржаў да іх далучыўся яшчэ адзін  наш зямляк — Алег Навіцкі. Зараз у нашай краіне ўзводзіцца  вельмі важны і адказны аб’ект — атамная электрастанцыя. З дапамогай расійскіх спецыялістаў.

Працуюць сумесныя прадпрыемствы, ажыццяўляюцца сумесныя праекты. Толькі ў рамках Саюзнай дзяржавы дзейнічае 13 праграм розных накірункаў.

Усё звязана, пераплецена. Палітычныя, эканамічныя, культурныя, сямейныя, асабістыя сувязі… І цэментуюцца яны, як бачым, стагоддзямі.

Асабліва прадэманстраваўся моцны рух еднасці і калектывізму падчас Вялікай Айчыннай вайны. Рускія і беларусы, разам з  прадстаўнікамі іншых народаў  Савецкага Саюза, узняліся на бясстрашную барацьбу з ворагам за свабоду і  незалежнасць. Паглядзіце, колькі рускіх прозвішчаў выбіта  на помніках на магілах  за-гінуўшых на тэрыторыі  нашага раёна! Трагедыя была агульнай. І перамога стала агульнай.

Тамара ПРАЛЬ-ГУЛЬ.

 

Leave a Reply

Leave a Reply

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте, как обрабатываются ваши данные комментариев.

error: Копирование защищено!!!