Як летам: спецыялісты расказалі пра надвор’е на бліжэйшы час

Поделитесь с друзьями
  • 2
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  

У бліжэйшы час на тэрыторыі раёна чакаецца сонечнае надвор’е, тэмпература паветра будзе адпавядаць летняй, захаваецца даволі моцны, з парывамі, вецер, ападкаў да выхадных не прагназуецца.

Сёння, 23 красавіка, чакаецца сонечнае надвор’е. Паветра прагрэецца да 18…20 градусаў цяпла ўдзень. Вецер — паўднёва-ўсходняга напрамку — 5 — 7 метраў за секунду. Ападкаў не прадбачыцца. Уначы — 6…10 градусаў вышэй за нуль.

У сераду, 24 красавіка, метэаролагі абяцаюць узмацненне паўднёва-ўсходняга ветру, ён складзе 7 — 9 м/с, парывы — да 16. Надвор’е — сонечнае, без дажджу. Дзённая тэмпература на гэты дзень — 19…21 градусаў са знакам “+”, ноччу — +8…+11 °С.

Чацвер, 25 красавіка, таксама прагназуецца цёплым: тыя ж да 21 °С удзень і па-ранейшаму — бязхмарна і без ападкаў. Паўднёвы вецер чакаецца ў межах 7 — 9 м/с, парывы — да 16. Уначы — 11…14 градусаў цяпла.

У пятніцу, 26 красавіка, удзень спецыялісты абяцаюць да 22 градусаў вышэй за нуль, ноччу — 13…15 цяпла. Будзе пахмурна з праясненнямі. Паўднёва-ўсходні вецер — 5 — 7 м/с.

Пра змяненні ў надвор’і на выхадныя — чытайце ў наступным матэрыяле.

“НН”.


Поделитесь с друзьями
  • 2
  • 11
  •  
  •  
  •  
  •  

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Этот сайт использует Akismet для борьбы со спамом. Узнайте как обрабатываются ваши данные комментариев.